29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе і калі на праспекце Незалежнасці варта зменшыць хуткасць

3
Дзе і калі на праспекце Незалежнасці варта зменшыць хуткасць

Увесь травень у Менску на праспекце Незалежнасці «стралялі» мабільныя камеры. Іх працу вырашылі падоўжыць і ў чэрвені.

Адна камера «страляе» на выездзе з горада, і стаіць насупраць запраўкі «Беларуснафта» адразу за развязкай з МКАД. У чэрвені камеры хуткасці тут будуць працаваць з 7:00 да 20:00 у наступныя даты месяца: 1, 3, 6, 8, 10, 13, 15, 17, 20, 22, 24, 27 i 29. Абмежаванне хуткасці на гэтым участку - 80 км/г.

У астатнія даты, а менавіта: 2, 4, 5, 7, 9, 11, 12, 14, 16, 18, 19, 21, 23, 25, 26, 28 і 30, камеры хуткасці будуць працаваць у раёне перасячэння праспекта з вуліцай Рагачоўскай па кірунку да цэнтра горада. Таксама з 7:00 да 20:00, тыя ж 80 км/г, паведамляе kp.by.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках