19 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч стварае новую фірму таксі

5
Мікалай Аўтуховіч стварае новую фірму таксі
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Раней фірму прадпрымальніка пазбавілі ліцэнзіі праз яго грамадскую пазіцыю.

Не так даўно ваўкавыскі прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч даведаўся, што яго фірму «Ніка-таксі 22222» пазбавілі ліцэнзіі. Прадпрымальнік выказаў раней меркаванне, што пазбаўленне ліцэнзіі - помста яму за прынцыповасць і грамадскую пазіцыю. З 2 чэрвеня фірма ўжо не зможа афіцыйна працаваць, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Мы трапілі ў крытычную сітуацыю, а таму наважылі не чакаць з мора надвор'я і адкрыць новую фірму таксі, якая будзе называцца проста «Ніка-таксі». Хутка атрымалі ўсе паперы на рэгістрацыю, загад на ліцэнзію ёсць, але засталіся яшчэ, скажам так, пэўныя бюракратычныя моманты, праз якія новая фірма пакуль не можа пачаць сваю працу. Увогуле, дзіву даешся, калі глядзіш на працу чыноўнікаў. Навошта краіне знешнія ворагі, калі самі душым сваю эканоміку? Не патрэбныя чыноўнікам ні падаткі, ні іншыя паступленні ў бюджэт... Вось заўпарціліся - забраць ліцэнзію - і ўсё. Я разумею, што некаторым не падабаецца асоба Аўтуховіча, але павінны быць і межы, - кажа прадпрымальнік.

- Ці не баіцеся, што ў дачыненні да новай фірмы таксама можа быць прэсінг?

- У нашай краіне нічога нельга выключаць. Вось і цяпер, падчас атрымання дазволу на працу новай фірмы, бюракратычная машына - у дзеянні.

- Кіроўцы не сышлі з вашай фірмы ў такі складаны час?

- Не, усе засталіся. Ды і куды чалавеку сыходзіць у раённым цэнтры, дзе працу днём з агнём не адшукаеш?

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках