18 красавiка 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь нагандлявала сабе ў страту на $390 мільёнаў

5
Беларусь нагандлявала сабе ў страту на $390 мільёнаў

Адным з фактараў адмоўнага сальда вонкавага гандлю стала будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі за студзень-красавік 2016 года склала 1 млрд 261,6 млн даляраў ЗША, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-красавік 2015 года сальда таксама было адмоўным - 1 млрд 20,1 млн даляраў.

Паводле ўдакладненых звестак, адмоўнае сальда ў студзені-сакавіку 2016 года склала 874,8 млн даляраў. Такім чынам, за красавік яно павялічылася на 386,8 млн даляраў.

Замежнагандлёвае абарачэнне краіны за чатыры месяцы гэтага года склала 15 млрд 115,2 млн даляраў, да ўзроўню студзеня-красавіка 2015 года яно знізілася на 16% у існых коштах. Экспарт тавараў склаў 6 млрд 926,8 млн даляраў, скараціўшыся на 18,4%, імпарт - 8 млрд 188,4 млн даляраў (на 13,9% менш).

Замежнагандлёвае абарачэнне з краінамі ЕАЭС за студзень-красавік 2016 года склала 7 млрд 690,9 млн даляраў, што на 12,6% менш, чым за студзень-красавік 2015 года. Экспарт тавараў - 3 млрд 10,8 млн даляраў (на 8,3% менш), імпарт - 4 млрд 680,1 млн даляраў (на 15,2% менш). У гандлі з краінамі ЕАЭС сальда было адмоўным на 1 млрд 669,3 млн даляраў (у студзені-красавіку 2015 г - мінус 2 млрд 233,5 млн).

Узаемнае тавараабарачэнне з Расеяй, паводле звестак Белстата, за чатыры месяцы 2016 года склала 7 млрд 567,6 млн даляраў, зніжэнне да ўзроўню студзеня-красавіка 2015 г - 11,9%. Экспарт тавараў склаў 2 млрд 898,8 млн даляраў, скараціўшыся на 6,4%, імпарт - 4 млрд 668,8 млн даляраў (на 15%). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 1 млрд 770 млн даляраў (у студзені-красавіку 2015 г - мінус 2 млрд 399 млн).

Замежнагандлёвае абарачэнне з краінамі Еўразвязу за студзень-красавік 2016 года склала 3 млрд 766,4 млн даляраў, знізіўшыся да ўзроўню студзеня-красавіка 2015 года на 23,3%. Экспарт тавараў склаўся на 2 млрд 120,8 млн даляраў, скараціўшыся на 31,7%, імпарт - 1 млрд 645,6 млн даляраў (на 9% менш). Сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ было станоўчым і склала 475,2 млн даляраў (у студзені-красавіку 2015 г - станоўчае сальда сумай 1 млрд 295 млн).

Як паведаміў 18 снежня 2015 года ў «палаце прадстаўнікоў» прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, у 2016 годзе сальда вонкавага гандлю чакаецца адмоўным - мінус 0,2-0,6% да ВУП.

Адмоўны паказчык абумоўлены тым, што, паводле ягоных слоў, на 2016 год прыпадае вялікі аб'ём паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках