28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віцебшчыне збанкрутавалі два заводы ЖБВ

8
На Віцебшчыне збанкрутавалі два заводы ЖБВ

Заводы жалезабетонных вырабаў у Оршы і пасёлку Варапаева прызнаныя банкрутамі.

Крэдыторская запазычанасць аршанскага завода перавышала 28,5 рублёў. Апошнім часам прадпрыемства выпускала розныя тыпы пліт, перамычак, кольцы калодзежаў, падмуркавыя блокі і іншыя вырабы. Паводле звестак на 1 красавіка, у яго штаце лічыліся 45 чалавек, піша tut.by.

Праблемы з канкурэнтаздольнасцю прадукцыі і зніжэннем попыту на яе давялі да суда і Варапаеўскі завод ЖБВ. Яго сума крэдыторскай запазычанасці складае звыш 15 млрд руб. Пры гэтым кошт маёмаснага комплексу прадпрыемства ацэньваецца сумай, большай за 17 млрд руб.

Усе спробы рэалізаваць аб'ект комплексна выявіліся безвыніковымі, а па частках яго распрадаваць няма сэнсу, бо нерухомасць - гэта адзіная вытворчая лінія. Захады ў яе захаванасці трэба будзе прыняць прызначанай на завод часовай упраўляючай - Людміле Харужанок.

У абодвух выпадках варыянты аднаўлення платаздольнасцi прадпрыемстваў і выхаду на бясстратную працу не пралічваюцца, мяркуе старшыня камітэта архітэктуры і будаўніцтва аблвыканкама Ігар Ісачанка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках