16 красавiка 2024, aўторак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букоўскі: За словы пра Крым у Гарбачова трэба забраць Нобэлеўскую прэмію

24
Букоўскі: За словы пра Крым у Гарбачова трэба забраць Нобэлеўскую прэмію
МІХАІЛ ГАРБАЧОЎ

«Рэфарматар» Міхаіл Гарбачоў сапраўды заўсёды хацеў захаваць савецкую імперыю.

У эксклюзіўным інтэрв'ю «Белсату» заявіў вядомы дысідэнт і пісьменнік Уладзімір Букоўскі.

- Вас калісьці абмянялі таксама, як нядаўна абмянялі Надзею Саўчанку. Што вы адчуваеце з гэтай нагоды?

- Калі абмянялі мяне, у народзе з'явілася прыпеўка. Цяпер, калі абмянялі Саўчанку, ва Украіне з'явілася прыпеўка.

«Обменяли две дубины на героя Украины. Где б найти такую …дь, чтобы на Путина менять!» Самая ідэя з яе выкраданнем, дурным судом, абсалютна ідыёцкая. Я задаваўся пытаннем, чаго яны ад яе хочуць. Яна жаўнерка і будзе верная прысязе, навошта яе судзіць. Яна страляла, бо на вайне страляюць.

- Як вы ставіцеся да таго, што Гарбачоў падтрымаў анэксію Крыму Расеяй?

- Трэба адабраць у яго Нобэлеўскую прэмію міру. Як гэта нобэлеўскі лаўрэат ухваляе агрэсію? Тут заўсёды былі ілюзіі пра Гарбачова, што ён такі вызваленец, хацеў увесці дэмакратыю і рынкавую эканоміку. Хлусня. Ягонай задачай было выратаваць савецкую сістэму. І ён рабіў усё, што мог. Нешта падрэфармаваў, бо ў іх быў эканамічны калапс. І ўсё. А краіна пачала распадацца. І каб утрымаць краіну ён пайшоў на вельмі брудныя і жорсткія захады. Напрыклад, здушэнне дэманстрацыі ў Тбілісі, дзе забілі 30 чалавек на ягоны загад. У Баку, дзе тое ж самае было супраць армянскай меншасці справакаванае КДБ. У Прыбалтыцы, у Літве, тэлевізійны штурм.

- Вы неаднаразова казалі, што Расея як імперыя, пройдзе праз перыяд распаду. Што стане крытычным для Расеі?

- У Расеі абсалютна не склалася з мясцовым кіраваннем. Усё вызначаецца ў адным кабінеце ў Крамлі. Мясцовае кіраванне не стварылі. Паглядзіце як тут альбо ў ЗША. Калі бомба ўпадзе на Вашынгтон, краіна гэта не вельмі заўважыць. Таму што большасць праблем развязваюць не там. Таму які б не быў там крызіс, краіна выжывае, бо ў яе ёсць натуральная сувязь паміж людзьмі і кіраваннем. У Расеі яе няма.

- Расейскую вайсковую прысутнасць у Крыму і на Блізкім Усходзе звязваюць з імкненнем Пуціна стрымаць агрэсіўнае прасоўванне NATO на ўсход. Як вам здаецца, ці існуе такая пагроза?

- Я добра памятаю, як напружыліся савецкія, а пазней расейскія войскі ў сувязі з Прыбалтыкай. Прымаць Прыбалтыку ў NATO ці не. І захад быў схільны да таго, каб на ўсялякі выпадак не прымаць Прыбалтыку, не правакаваць Расею. Як вы думаеце, хто іх ўгаварыў? Вацлаў Гавэл. І тады Захад пагадзіўся. Гэта значыць агрэсіўнага руху на ўсход не было. Гэта крамлёўская прапаганда. І супрацьдзеянне NATO ва Украіне - глупства. NATO не збіралася прымаць Украіну. І цяпер не хоча. Тое ж самае з Грузіяй.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках