25 красавiка 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скасаваны дэкрэт аб «прыгонным праве» ў дрэваапрацоўцы

12
Скасаваны дэкрэт аб «прыгонным праве» ў дрэваапрацоўцы

Дэкрэт №9 ад 7 снежня 2012 «Аб дадатковых захадах для развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці» прызнаецца нядзейным.

Такая пастанова змяшчаецца ва ўказе Лукашэнкі №182 ад 27 траўня 2016, пішуць «Беларускія навіны».

Нагадаем, дэкрэт №9 абмяжоўваў працоўныя правы работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх праводзілася мадэрнізацыя. Усе яны павінны былі быць пераведзеныя на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапушчалася толькі са згоды наймальніка.

У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны былі сплаціць грашовыя выплаты, якія налічваліся ім дадаткова да заробку.

Дзеянне дэкрэта распаўсюджвалася на «Барысаўдрэў», «Віцебскдрэў», «Гомельдрэў», «Івацэвічыдрэў», «Мастыдрэў», «Рэчыцадрэў», «ФанДАК», «Магілёўдрэў» і Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат.

Аналагічны прававы рэжым быў прадугледжаны ў дачыненні да работнікаў генеральных выканаўчых арганізацый і праектантаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестпраектаў для тэхнічнага абсталявання, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Даручэнне распрацаваць такі дакумент даў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Дэмакратычныя арганізацыі і незалежныя прафзвязы заяўлялі, што дэкрэт №9 супярэчыць Канстытуцыі, а таксама канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб забароне прымусовай працы.

Указ №182, які касуе дэкрэт, увойдзе ў дзеянне з дня яго афіцыйнага апублікавання, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Тэкст указу пакуль не апублікаваны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках