19 красавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санітарная служба ўзялася за прыдарожныя кавярні

11
Санітарная служба ўзялася за прыдарожныя кавярні
ФОТА: TUT.BY

Амаль 100 штрафаў на агульную суму 178,5 млн руб за парушэнні санітарных норм і правілаў у аб'ектах прыдарожнага сэрвісу выпісала ў траўні санітарная служба Менскай вобласці.

У сувязі з надыходам цёплага надвор'я санэпідслужбай Менскай вобласці працягваецца актыўная работа нагляду за выкананнем заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва на аб'ектах прыдарожнага сэрвісу, пішуць «Беларускія навіны».

«Толькі за травень спецыялістамі санэпідслужбы Менскай вобласці праведзена 119 наглядных мерапрыемстваў (праверак, наведванняў для маніторынгу) у дачыненні да аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. Пры гэтым у 89 выпадках (74,8%) выяўляліся розныя парушэнні патрабаванняў санітарных норм і правілаў», - адзначылі ў службе.

Асноўнымі выяўленымі на гэтых аб'ектах парушэннямі з'яўляюцца: парушэнні ўмоў захоўвання харчовых прадуктаў; дрэнны санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання; рэалізацыя (выкарыстанне) прадукцыі з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці; рэалізацыя харчовых прадуктаў без маркавання або з няпоўным пазначэннем, без дакументаў, якія сведчаць пра якасць і бяспеку.

Спецыялістамі за мінулы перыяд 2016 года на аб'ектах прыдарожнага сэрвісу забаронена рэалізацыя 250,631 кг недабраякасных харчовых прадуктаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках