20 красавiка 2024, Субота, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Вышэйшая адукацыя не павінна быць масавай

95
Лукашэнка: Вышэйшая адукацыя не павінна быць масавай
ФОТА: BYMEDIA.NET

Уступныя іспыты ў Беларусі неабходна асучасніць.

На гэтым зрабіў акцэнт Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ў пытаннях карэкціроўкі правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Менску ў аўторак, паведаміла прэс-служба кіраўніка.

На думку Лукашэнкі, сістэма прыёму ў ВНУ і ССНУ, якая існуе ў краіне ў выглядзе цэнтралізаванага тэставання (ЦТ), не павiнна быць застылай. Неабходна, каб яна гнутка рэагавала на сучасныя павевы.

Кіраўнік адзначыў, што існуюць розныя пункты гледжання наконт ЦТ, але няма і значнай перавагі ні ў адзін, ні ў другі бок.

На нарадзе ў ліку іншага абмяркоўваліся меры для павелічэння набору абітурыентаў на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У сувязі з гэтым Лукашэнка запатрабаваў не спрашчаць працэдуру паступлення, каб забяспечыць якасны адбор студэнтаў. Ён выказаўся за тое, каб пры прыёме на такія спецыяльнасці абітурыенты праходзілі сумоўе, якое дазваляла б ацаніць, наколькі ўзровень іх ведаў адпавядае абранай спецыяльнасці.

Вышэйшая адукацыя, перакананы Лукашэнка, не павінна быць масавай у адмоўным сэнсе гэтага слова, неабходна, каб яна заставалася элітарнай.

Пры падрыхтоўцы спецыялістаў у ВНУ трэба арыентавацца на патрэбы эканомікі, працягнуў дыктатар.

«Мы будзем заўсёды зыходзіць з гэтай патрэбнасці па колькаснаму і якаснаму складу нашых абітурыентаў, будучых студэнтаў», - удакладніў Лукашэнка.

Абітурыенцкай кампаніі ў Беларусі традыцыйна надаецца пільная ўвага. Сёлета яна таксама павінна прайсці зладжана і дакладна, запатрабаваў ён.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках