16 красавiка 2024, aўторак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы і шэнген

15
Беларусы і шэнген

У Беларусі самая малая колькасць адмоў у шэнгенскай візе ў свеце - блізу 0,3%.

Але яна складаецца з паказчыкаў усіх консульстваў краін шэнгенскай зоны, якія працуюць у краіне. Якія з іх самыя прыязныя, а якія - не вельмі?

Віза каштуе ўжо пятую частку заробка

У 2015 годзе колькасць шэнгенскіх віз, выдадзеных у Беларусі, упершыню зменшылася ў параўнанні з мінулым годам, піша zautra.by.

Колькасць віз, выдадзеных консульствамі краін ЕЗ у Беларусі

У эканамічны крызіс шэнгенская віза для тысяч беларусаў становіцца недазваляльнай раскошай. Заробкі ўціскаюцца, кошты на многія тавары і паслугі растуць, а стандартны збор за візу застаецца нязменным - 60 еўраў.

У сувязі з пастаяннай дэвальвацыяй мясцовай валюты, кошт збору расце з года ў год і зараз ужо перавышае мільён рублёў.

60 еўра ў разліку на беларускія рублі

Паменшыць суму візавага збору да 35 еўраў і пачаць дыялог пра бязвізавы рэжым дазволіла б пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме з ЕЗ. Беларусь пачала перамовы ў гэтым пытанні на пачатку 2014 года. У нядаўняй інтэрнэт-петыцыі да кіраўніка МЗС Беларусі беларусы цікавяцца, якія прычыны зацягвання падпісання пагаднення і якія тэрміны меркаванага падпісання і ўступлення ў сілу доўгачаканага пагаднення.

Як ацаніць прыязнасць?

Ацаніць прыязныя консульствы ЕЗ можна па двух даступных параметрах: долі шматразовых віз у агульным ліку выдадзеных шэнгенскіх візаў і па адсотку адмоў у візе. Яшчэ адным добрым паказчыкам магла б стаць ацэнка якасці абслугоўвання консульскімі працаўнікамі, але такія паўнавартасныя апытанні візавых заяўнікаў у Беларусі не праводзяцца.

Паводле долі шматразовых віз польскім консульствам роўных няма

Консульствы краін ЕЗ, якія вельмі часта выдаюць шматразовыя візы (доля 70% і вышэй), аднясем да ўмоўнай катэгорыі самых прыязных, радзей (ад 40% да 70%) - прыязных, да 40% - менш за прыязных.

Доля шматразовых віз па консульствам краін ЕЗ

Зялёны колер - самыя прыязныя консульствы, салатавы - прыязныя, чырвоны - менш прыязныя консульствы

Як бачна, усе самыя прыязныя з пункту гледжання долі шматразовых віз - гэта консульствы Польшчы. Цікава, што консульствы трох іншых цэнтральна-еўрапейскіх краін - Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыны, - наадварот, у гэтым дачыненні самыя жорсткія.

Высокі паказчык долі шматразовых віз, акрамя Польшчы, у консульскіх устаноў балтыйскіх краін і Італіі.

Эстонія, Італія і Латвія - лідэры ў адмовах

На вялікі рахунак, усе без выключэння консульствы шэнгенскіх краін, якія працуюць у Беларусі, адмаўляюць візавым заяўнікам даволі рэдка. Часцей за ўсё летась у шэнгенскай візе адмаўлялі латвійскае консульства ў Віцебску, італьянскае і эстонскае консульства ў Менску (1,5%, 1% і 0,8% адмоваў, адпаведна), а радзей іншых - консульствы Чэхіі, Вугоршчыны і Польшчы.

Колькасць адмоваў на 1000 чалавек у 2015 годзе

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках