19 красавiка 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля рэпартажу журналіста чыноўнік-карупцыянер са Слоніма трапіў пад следства

5

«Герой» незалежнага расследавання зацікавіў праваахоўнікаў, журналіст абяцае працяг гісторыі.

«Тыдня два таму патэлефанавалі жыхары Слоніма і паведамілі, што былы кіраўнік Слонімскага ЖРЭА Мікалай Сыантовіч зараз пад следствам. Пра гэта паведаміла «Зона Х» (праграма крымінальная хронікі на дзяржтэлевізіі - заўв.) мы праверылі, і сапраўды высветлілася, што чыноўнік пад следствам, быў адхілены ад пасады і ў следстве - прынамсі так кажа «Зона Х» - фігуравалі артыкулы аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў і карупцыі», - распавёў «Белсат» Алесь Залеўскі.

МІКАЛАЙ СЫАНТОВІЧ (злева)

Рэпартаж яго праграмы «Людскія справы» аб карупцыі ў слонімскім ЖКГ выйшаў у кастрычніку 2014 года.

У ім распавядалася гісторыя жыхароў вуліцы Танкістаў у Слоніме, якім падчас прыватызацыі выставілі кошты капітальнага рамонту, які фактычна ў іх і не праводзілі.

Як кажа Алесь Залеўскі, дом кіроўцы Мікалая Сыантовіча, як і яго нявесткі, быў пабудаваны з перавышэннем службовых паўнамоцтваў. У хуткім часе вядоўца праграмы абяцае працяг слонімскай гісторыі:

«Крыху няёмка перад мясцовымі жыхарамі: яны нас запрашалі, прасілі дапамогі, нават пасадзяць некага, але людзям мы пакуль не дапамаглі. Таму найбліжэйшая наша праграма будзе прысвечана гэтай тэме: барацьба з карупцыяй ніяк не адбіваецца на канкрэтных людзях, на жыцці краіны, на камфорце жыцця тут. Сама сістэма генеруе карупцыю, пасля проста мяняецца чалавек, а пасада ў межах гэтай сістэмы застаецца».

Алесь Залеўскі ў свой час быў пакараны за рэзанансны рэпартаж. Яго асудзілі за «працу без акрэдытацыі», прызначыўшы велізарны штраф - блізу $500 па тагачасным курсе. Журналіст у сваю чаргу кажа, што праца яго каманды дала імпульс, каб парушэннямі слонімскага чыноўніка зацікавіліся адпаведныя органы. А штраф ён успамінае з усмешкай:

«Я ж працую ў Беларусі, не прыехаў жа працаваць сюды з нейкімі ілюзіямі, чаканнямі, я дапускаў такую рэакцыю. Мне хапіла рэакцыі персаналу суда ў Слоніме: усе яго работнікі падчас разгляду маёй адміністрацыйнай справы аб працы без акрэдытацыі сабраліся ў залі пасяджэння і з вялікай цікавасцю глядзелі гэты рэпартаж. Ухвалялі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках