16 красавiка 2024, aўторак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька - еўрапейцам: Час шчыра назваць беларускі рэжым дыктатурай

6
Лябедзька - еўрапейцам: Час шчыра назваць беларускі рэжым дыктатурай
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: БЕЛАПАН

Улада багата вешае еўрапейцам локшыну на вушы пра нейкую «лібералізацыі».

У пятніцу а 10 гадзіне раніцы ў судзе Заводскага раёна Менска пройдуць судовыя працэсы ў справе «Улада супраць крытыкі і альтэрнатывы».

Будуць судзіць лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і актывістаў партыі Вольгу Маёраву і Дзяніса Красачку.

Актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі выклікаюць у суд за раздачу 14 красавіка друкаванай прадукцыі каля прахадной МАЗа. На пасяджэнне лідар АГП запрасіў прадстаўнікоў дыпламатычнай місій краін ЕЗ у Беларусь.

«У мяне няма і ценю сумневу, што гэта справа заказная і палітычная», - заявіла Вольга Маёрава ў інтэрв'ю ucpb.org. - Раздачу інфармацыйных друкаваных матэрыялаў спрабуюць загарнуць у артыкул аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. Робяць, як заўсёды, цынічна, груба і агідна. З іншага боку, судовыя працэсы дэманструюць страхі ўлады. Яны баяцца, што мы будзем крытыкаваць непрафесійныя дзеянні ўрада, яны бачаць, што людзі гатовыя падтрымаць нашу пазітыўную альтэрнатыву - праграму «Мільён новых працоўных месцаў».

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што на судовае пасяджэнне запрошаны прадстаўнікі дыпламатычных місій.

«Лепш адзін раз убачыць на ўласныя вочы, чым сто разоў паслухаць Лукашэнку, Ярмошыну, Мясніковіча і іншых трубадураў рэжыму, - сказаў Анатоль Лябедзька. - Мы прапануем дыпламатам паглядзець, што такое лібералізацыя на практыцы, а не на словах. Цяпер улады багата развешваюць локшыну на вушы еўрапейцам, кажучы пра нейкія паляпшэнні выбарчага заканадаўства, а на самай справе фактычна паралізуюць магчымасць камунікацый апанентаў улады з выбаршчыкамі. Мы гаворым еўрапейскім партнёрам: хопіць рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Маўчанне - гэта кансервацыя старых і заахвочванне новых рэпрэсій у дачыненні да прыхільнікаў перамен».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках