29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Расея газ не адключыць

14
Сямашка: Расея газ не адключыць
Владимир Семашко
Фото: DELFI

Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што ў сувязі з канфліктам з «Газпрамам» не баіцца скарачэння паставак расейскага газу.

Пра гэта віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў 4 траўня, адказваючы на пытанні журналістаў у межах Беларускага прамысловага форуму ў Менску, паведамляе БелаПАН.

«Асцярог аб скарачэнні паставак газу няма. Ва ўкладзеных пагадненнях запісана, што пакуль ідзе спрэчка суб'ектаў гаспадарання, расейскі бок не мае права скарачаць пастаўкі газу», - сказаў Сямашка, каментуючы газавую спрэчку паміж дзвюма краінамі.

Як паведамлялася раней, ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» падало пазоў у міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце ў дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый, бо мяркуе, што яны не даплачваюць за газ, які пастаўляецца.

Разам з тым, як заявіў Уладзімір Сямашка журналістам 3 траўня, беларускія галіновыя арганізацыі думаюць, што яны плацяць за газ «абсалютна правільна і карэктна».

Сярод аргументаў на іх карысць віцэ-прэм'ер назваў цэлую сістэму пагадненняў на ўзроўні ўрадаў Беларусі ды Расеі аб доступе да паслуг пэўных манаполій, падпісаных у 2011 годзе. Акрамя таго, са слоў Сямашкі, парадак фармавання коштаў пры пастаўках прыроднага газу ў Беларусь вызначаны і пагадненнем ад 29 траўня 2014 года аб Еўразійскім эканамічным саюзе. «Там усё дакладна распісана, яны цяпер разбіраюцца», - паведаміў намеснік прэм'ер-міністра.

«Гэта дачыненні нашых суб'ектаў гаспадарання. Мы мяркуем, што з 1 студзеня 2016 года мы маем падставы, каб нашы суб'екты гаспадарання мелі больш нізкі кошт, чым абвяшчае суб'ект гаспадарання Беларусі са статусам замежнага прадпрыемства (ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». - Рэд.)», - заявіў Сямашка.

Беларускія ўлады ўжо некалькі месяцаў вядуць перамовы з Расеяй, патрабуючы зніжкі на імпартаваны газу, аднак расейскі бок уважае гэта за немэтазгоднае.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках