16 красавiка 2024, aўторак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра ЖКГ абвінавачваецца ў карупцыі

20
Намеснік міністра ЖКГ абвінавачваецца ў карупцыі

Выяўлена, што адное з прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства ЖКГ неабгрунтавана выдаткавала 861 млн рублёў.

Галоўнай управай расследавання злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі закончанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова, службовай асобе выстаўленае абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Увогуле паводле гэтай крымінальнай справы прыцягнутыя шэсць чалавек, у дачыненні да трох з іх крымінальны пераслед спынены з прычыны амністыі.

Выяўлена, што адное з прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не выканала дзяржаўную навукова-тэхнічную праграму ў частцы заданняў распрацоўкі і асваення вытворчасці тэхналагічнага абсталявання. На названыя заданні без фактычнага выканання работ у 2013 годзе залішне і неабгрунтавана выдаткаваныя сродкі рэспубліканскага бюджэту - 861 млн рублёў.

Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жадаючы схаваць факты неэфектыўнага і нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў і прычынення шкоды дзяржаўнай маёмасці, а таксама недастатковы кантроль за ходам рэалізацыі дзяржпраграмы, арганізаваў складанне і падпісанне загадзя фальшывых дакументаў аб выкананні праграмы. Гэта дазволіла схаваць факты невыканання работ і неабходнасць вяртання грашовых сродкаў, выкарыстаных з парушэннем заканадаўства.

Падчас следства ўсе абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну, раскаяліся ў зробленым і ў поўным аб'ёме выплацілі прычыненую шкоду.

Крымінальная справа ў дачыненні да трох абвінавачаных перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках