23 красавiка 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пры Трампе Пуцін хутчэй патрапіць у камеру Гаагі

17
Портнікаў: Пры Трампе Пуцін хутчэй патрапіць у камеру Гаагі
Віталій Портнікаў
ФОТА: FACEBOOK

Расейская прапаганда дарма аддавала перавагу мільярдэру-рэспубліканцу Дональду Трампу, параўноўваючы з Баракам Абамам.

Такое меркаванне выказаў украінскі журналіст, палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў у калонцы для сайта «Еспресо.TV».

«Яшчэ ўчора Трамп быў улюбёнцам расейскіх прапагандыстаў. Гэтая закаханасць паўстала пасля таго, як мільярдэр заявіў аб магчымасці знайсці агульную мову з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным. Абама не шукае агульную мову, аб'яўляе санкцыі, не разумее сакральнай ролі скрадзенага Крыма ў жыцці кожнага расейскага шавініста. А Трамп - ён усё зразумее!», - мяркуе Портнікаў.

Але ў Трампа, як адзначае журналіст, «сваё разуменне таго, як неабходна дзейнічаць у замежнай палітыцы».

«Ён уважае, што апаненту трэба даць адчуць сваю сілу. Што не трэба даваць яму спуску», - напісаў Портнікаў.

На яго думку, шокам для расейскай прапаганды павінна было стаць зацвярджэнне Трампа, што рана ці позна расейскі знішчальнік, які ўчыняе небяспечныя манеўры каля амерыканскага вайсковага самалёта, будзе збіты.

«Калі Пуцін хоча хуліганіць - трэба караць. Жорстка і ўпэўнена. Без сопляў. Такі Трамп. Для Абамы стасункі з Пуціным - гэта заспакаенне і разлік на крах рэжыму. Для Трамп - пакаранне і разлік на крах рэжыму. Фінал для Пуціна і ягонага атачэння ва ўсіх сцэнарах адзін і той жа - камера ў Гаазе. Проста ў выпадку з Трампам Пуцін патрапіць туды хутчэй, а ахвяр канфрантацыі Злучаных Штатаў і Расеі будзе больш», - прагназуе Портнікаў.

4 траўня пасля адмовы ад удзелу ў кампаніі канкурэнтаў Трампа паводле праймерыз Тэда Круза і Джона Кейсіка ён стаў адзіным прэтэндэнтам на ўдзел у агульнанацыянальных выбарах ад рэспубліканцаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках