28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы камандуючы NATO ў Еўропе: Мы гатовыя прыняць бой, калі стрымліваць Расею не атрымаецца

11
Новы камандуючы NATO ў Еўропе: Мы гатовыя прыняць бой, калі стрымліваць Расею не атрымаецца
Керціс Скапароцці
ФОТА: OBOZREVATEL.COM/EPA

Генерал Керціс Скапароці заявіў пра неабходнасць быць пастаянна гатовымі да супрацьдзеяння пагрозам з боку Расеі.

З яго слоў, альянс сутыкаецца з «Расеяй, што адраджаецца і імкнецца паказаць сябе як сусветная дзяржава». Свае заявы ён зрабіў падчас цырымоніі ўступлення на пасаду, паведамляецца на сайце Пентагона (пераклад - newsru.com).

У якасці пагроз для сябраў блока Керціс Скапароці таксама назваў тэрарызм і крызіс з уцекачамі, якому спрыяе нестабільнасць у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

«Каб адказаць на гэтыя выклікі, мы павінны пастаянна падтрымліваць і павышаць узровень нашай гатоўнасці і рухомасці ў тым духу, каб быць у стане ўступіць у бой сёння ж, калі стрымліванне пацерпіць няўдачу», - заявіў Скапароці.

Са свайго боку генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг сказаў, што арганізацыя ўступіла ў «новую эру нявызначанасці» з сур'ёзнымі і застарэлымі праблемамі. Але NATO, з яго слоў, «гатова і адпавядае гэтаму выкліку».

«Нават з заканчэннем халоднай вайны наш Паўночнаатлантычны альянс і яго асноўныя калектыўныя сілы захоўваюць жыццёва важнае значэнне па меры таго, як мы сутыкаемся з новымі выклікамі», - дадаў генеральны сакратар.

Скапароці змяніў на пасадзе галоўнакамандуючага АУС амерыканскага генерала Філіпа Брыдлава, які не раз выступаў з жорсткімі заявамі ў адрас Расеі. Менавіта Брыдлава журналісты РФ называюць адным з галоўных «архітэктараў» умацавання ўсходнееўрапейскага флангу NATO, уключаючы павелічэнне колькасці войскаў і тэхнікі ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках