19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: Напад РФ на Украіну - гэта прэцэдэнт парушэння міру ў Еўропе

3
Кіраўнік Мінабароны Польшчы: Напад РФ на Украіну - гэта прэцэдэнт парушэння міру ў Еўропе
АНТОНІ МАЦЭРЭВІЧ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

ЕЗ павінен быць падрыхтаваным не толькі да гібрыднай агрэсіі, але і да іншай тактыкі, якую можа выкарыстаць РФ.

«Усе еўрапейскія дзяржавы адзіныя ў меркаванні аб тым, што напад Расеі на Украіну - гэта прэцэдэнт парушэння міру ў Еўропе. Я не думаю, што фармальна ўсё ў парадку. Гаворка ідзе пра агрэсію адной краіны ў дачыненні да іншай, аб акупацыі. Крым акупаваны, частка Данбаса акупаваная», - заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч у інтэрв'ю тэлеканалу TVP.

На ягоную думку, нягледзячы на тое, што ніхто не кажа пра вайну ва Украіне, няма сумненняў у тым, што мела месца агрэсія Расеі і акупацыя тэрыторый, інфармуе «Радыё Польшча».

«Ніводная еўрапейская дзяржава не выносіць на парадак дня гэта абуральнае парушэнне закона, якое ўчыніла Расейская Федэрацыя. Знакам барацьбы з'яўляюцца санкцыі. У Польшчы часам перамяншаюць іх значэнне, аднак, гэтага рабіць не варта, бо санкцыі - гэта адназначнае выражэнне асуджэння, нязгоды з парушэннем міжнароднага права і парадку», - падкрэсліў ён.

Міністр абароны Польшчы таксама падкрэсліў, што Украіна не з'яўляецца сябрам NATO, хоць Польшча спрабавала гэта змяніць.

«Такая ініцыятыва зыходзіла ад нябожчыка прэзідэнта Леха Качыньскага. Мы былі вельмі блізкія да таго, каб дзверы для Украіны былі адамкнутыя, але гэта ўсё было заблакавана. Калі б тады атрымалася гэта зрабіць, Украіна не была б акупаваная. Трэба ўсведамляць адказнасць тых палітычных сілаў у Польшчы, якія не хацелі адмыкаць Украіне шлях у NATO», - адзначыў міністр Мацэрэвіч.

Кіраўнік абароннага міністэрства Польшчы таксама заявіў, што адказ сіл NATO ў выпадку пагрозы будзе прапарцыйны ўзроўню агрэсіі супраціўніка.

«Праблема гібрыднай вайны была ўключаная ў план адказу на дзеянні такога кшталту. Варта памятаць, што цягам апошніх 200 гадоў генералы рыхтуюцца да войнаў, якія ўжо былі. Трэба быць падрыхтаванымі не толькі да гібрыднай агрэсіі, але і да таго, што агрэсар можа выкарыстаць іншую тактыку», - мяркуе польскі міністр.

Кіраўнік Мінабароны таксама пракаментаваў спекуляцыі з нагоды таго, што Расея можа заняць краіны Балтыі цягам 60 гадзін: «Захоп гэтых краін заняў быў значна больш часу. Калі толькі будзе утрыманы Сувалкскі пярэсмык, можна будзе трымаць абарону да таго моманту, калі на дапамогу прыйдуць сілы NATO і ЗША. Гэты пярэсмык - наша самая вялікая сіла і адначасова слабасць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках