29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Е-дастаўку» зноў прыціснулі

19
«Е-дастаўку» зноў прыціснулі

Гэтым разам у Магілёве, Віцебску і Берасці. Таксама прыпынены праект «ГіперМол».

Рынак раздробнага гандлю далей чуйна рэагуе на сітуацыю ў краіне. 4-6 месяцаў таму найбуйнейшая гандлёвая сетка Беларусі пашырыла рэгіёны дастаўкі тавараў. Але ўжо ў пачатку гэтага года была прынятая пастанова аб закрыцці «Е-дастаўкі» ў шэрагу райцэнтраў, а днямі засмуціліся жыхары Магілёва, Віцебска і Берасця. Дырэктар інтэрнэт-гіпермаркета «Еўраопт» Дзяніс Мароз распавёў Onliner.by пра перспектывы бізнэсу.

- Закрываем, бо колькасць замоў была нестабільнай і недастатковай. Мы гэта звязваем з няпоўным асартыментам. За алкаголем і цыгарэтамі людзі далей ходзяць у крамы, адначасна купляючы і кошык прадуктаў. Каб паслуга была рэнтабельнай, яна павінна быць паўнавартаснай, трэба гандляваць у роўных умовах са звычайным стацыянарным раздробным гандлем. У трох абласных цэнтрах мы прапрацавалі ад 4 да 6 месяцаў. Трохі, але дынамічна. Таму і вынікі ўбачылі вельмі хутка, - распавёў Дзяніс Мароз.

Сёння з абласных гарадоў «Е-дастаўка» засталася ў Гомелі і Гародні. Там сітуацыя крыху лепшая, больш замоў. Але калі іх колькасць будзе падаць, разгледзім пытанне аб закрыцці і ў гэтых гарадах.

Што да «ГіперМолу», то праект развіваўся ў асобным рэчышчы - дастаўка шырокага асартыменту ва ўсёй краіне. «ГіперМол» прапрацаваў 4 месяцы. За гэты перыяд мы пераканаліся, што для старту патрэбная паўната асартыменту і больш інвестыцый.

У кампаніі цяпер іншыя задачы: сканцэнтравацца на базавай тэрыторыі Менска і бліжэйшых раёнах і падвысіць эфектыўнасць перш за ўсё там. Гэта ядро бізнэсу. Як толькі з ім усё стане добра, мы вернемся да разгляду такіх праектаў, як «ГіперМол». Увесь асартымент тавараў, які прапаноўваўся, вернуты пастаўнікам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках