16 красавiка 2024, aўторак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плэй-оф ці барацьба за выжыванне: што чакае нацыянальную каманду Беларусі на ЧС

3
Плэй-оф ці барацьба за выжыванне: што чакае нацыянальную каманду Беларусі на ЧС
ФОТА: "ПРЕССБОЛ"

Камандзе Беларусі ў хакеі зусім хутка трэба стартаваць на чэмпіянаце свету, а адназначнага меркавання з нагоды яе перспектыў няма.

Адны кажуць: каманду Дэйва Льюіса чакае барацьба за месца ў эліце. Іншыя бачаць яе ў плэй-оф. Рыгор Трафіменкаў даводзіць, што ўсё будзе дрэнна, а Артур Жоль - што ўсё будзе добра, піша "Прессбол".

Рыгор Трафіменкаў - не верыць

Моц спаборнікаў і нязручны каляндар. Давайце адразу расставім акцэнты. Паўфінал нават з масай дапушчэнняў і спрыянні зорак - сцэнар для нашай камандай неверагодны. Без "амаль" і "напэўна". Выхад у васьмёрку? Два запар туды траплянні на чэмпіянатах свету - слабая падстава, каб уважаць паўтарэнне дасягнення за магчымае зноў. Куды ўжо далей падманваць лёс і скакаць вышэй за галаву?

Ці вы думаеце, беларуская каманда не адрывае пяткі ад зямлі, а так вышугала? Перамогі накшталт той, што была здабытая над амэрыканцамі, - адзінкавыя, як бы хто ні казырыўся. Інакш у нас была б кароткая памяць і не апелявалі б да гэтай вікторыі пры кожным зручным выпадку, сцвярджаючы пра рост узроўню айчыннага хакея. Зачапіць фаварыта чарговы раз будзе вельмі складана.

Ідзе, няхай. Хто здольны выступіць у якасці нечакана абняслаўленага? Канада, Фінляндыя? Ды кіньце! Паўночнаамэрыканцам, дарэчы, злапамятнасць не ўласцівая. Дэйв Льюіс не дасць зманіць: поспехі за акіянам згадваюцца на парадак даўжэй за няўдачы. Але "зорна-паласатая" каманда хай і не вострыць зуб на нашую, але ж паставіцца ўжо з максімальнай сур'ёзнасцю. Хаця ўсё адно, напэўна, у разы меншай, чым славакі, што ў 2014 і 2015 годзе фінішавалі дзявятымі. Ключавы матч для іх відавочны.

Як і для Аляксея Калюжнага і кампаніі - гэта бясспрэчна. Вось толькі надыдзе часіна ікс на экватары групавога кола - пасля сустрэч з фінамі, амэрыканцамі ды канадцамі адпаведна. Можна шукаць перавагі ў розных варыянтах раскладу і наогул сцвярджаць, быццам гэта справа дзясятая, аднак шмат у чым вызначальнаму спатканню будуць папярэднічаць сустрэчы спаборніка з вугорцамі, французамі ды немцамі. Элементарная логіка кажа, што такі каляндар і лягчэйшы, і выгаднейшы.

Цяжар леташняга выніку. Глену Хэнлану на чале беларускай каманды выпадала тройчы апынацца ў ліку васьмі найлепшых на сусветных форумах. Зрэшты, кожны раз удалыя "выхады" перамяжоўваліся працяглымі адцінкамі працы за іншымі штурваламі. Ён быў здатны даць вынік тут і цяпер, а затым ўхіляцца ад наступнай спробы. Дэйв у значна больш складанай сітуацыі. Яму трэба не вяртаць падапечных на былыя - страчаныя пасля тваіх універсітэтаў - пазіцыі, а ўтрымліваць свае. Другі год супрацоўніцтва просты здабытай камунікацыяй, але заўсёды тоіць вядомыя ментальныя цяжкасці. Першая пераможа? Не факт.

Трывога за заднюю лінію. І мы яшчэ не кранулі прычын аб'ектыўных. Факту вызвалення менскіх дынамаўцаў ад клубных абавязкаў раней, чым у сэзоне-2015/16. Вынікаў спарынгаў у рамках "Еўравыкліку", бо ў канцы красавіка хлопцы глядзеліся не нашмат больш пераканаўча за сябе ўзору пачатку месяца. Кевін Лаланд нестабільны і абнадзейвае толькі тым, што быццам прывучыў не звяртаць на гэта празмернай увагі ў спарынгах. У абароне - ужо на старце немінучы разлік, прынамсі, на аднаго з дэбютантаў чэмпіянатаў свету - Крысціяна Хенкеля або Рамана Дзюкава. Пры наяўнасці 21-гадовых Мікіты Усціненкі і Яўгена Лісаўца, якім досведу таксама бракуе.

Так, наперадзе з прысутнасцю Джэфа Плата і Шарля Лінгле ўсё лепей. Праўда, не памятаецца, каб мы моцна жаліліся на праблемы ў атацы на чэшскім турніры. Было ніштаватае - стала тоўстае. А засталося ж, дзе тонка.

Артур Жоль - верыць

Напад стаў мацнейшы. Хай будуць пасаромленыя крытыкі нашай маладой абароны задзёрыстай гульнёй нашага нападу. Калі ўзяць за аснову фурор гадавой даўніны, то ў параўнанні з чэшскім "светам" беларуская каманда захавала нападныя звёны ў поўным складзе ды яшчэ займела Плата і Лінгле. У атацы мы пэўна дадалі, нягледзячы на тое, што небараку Грабоўскага зноў даймаюць траўмы. Цяпер трэцяй тройкай гуляюць Гаўрус, Кавыршын і Сцяпанаў - пагадзіцеся, хлопцы цалкам здольныя выдатна ствараць. Калі б не траўма Волкава, то і чацвёртую лінію, што выдатна паказала сябе ў Астраве, таксама здалелі б захаваць у поўным складзе. Але Люіс бачыць Дразда годнай заменай Арцёму ў кампаніі Дземкава і Кітарава, і на гэты конт складана нешта запярэчыць.

Ды і за абарону залішне трывожыцца не варта. Корабаў, Явенка, Шынкевіч, Лісавец - у шыхце. Давайце ўявім, што Вусенку мы памянялі на Гатаўца - не найгоршы варыянт. Будзе не ставаць Стасенкі, аднак ёсць Хенкель і Дзюкаў - між іншым, абодва абаронцы "Юнацтва" ўвайшлі ў сімвалічную каманду чэмпіянату Беларусі, адолеўшы, напрыклад, Коршунова, і, на думку Міхаіла Захарава, з'яўляюцца найбольш перспектыўнымі айчыннымі хакеістамі. Дзянісаў і Бэйл, вядома, былі б кандыдатамі лепшымі, але чамусьці з нагоды іхняга непрыезду ніхто не журыўся. Дэйв пераканаў нас, што выніку можна дамагацца з тымі, хто ёсць.

Сістэма працуе. Нам шмат і ўпарта кажуць пра сістэму Льюіса. Пра той паўночнаамэрыканскі стыль, які грэе душу родных заўзятараў. Калісьці тут быў фінскі спецыяліст Кары Хейкіля і таксама паўтараў пра нейкую сваю сістэму. Але тады ніхто не разумеў, у што ж гуляе беларуская каманда ці хаця б спрабуе гуляць. Льюісаву сістэму мы разумеем, выяўна назіраем і высока ацэньваем. Яна працавала і ў Астраве, і на юнацкім чэмпіянаце свету ў групе "А" дывізіёна 1, дзе ёю ўзброілася каманда Юрыя Файкова, якая спляжыла ўсіх апанентаў. Калі яе правільна прышчапляць, то хакей высокай якасці можна ўбачыць нават у выкананні тых хакеістаў, да якіх прыхільнікі камандай ставяцца са скепсісам.

Няма падстаў меркаваць, што дзе-небудзь што-небудзь схібіць. Сіндром другога года, вядома, рэч складаная і ўпартая. Часам нават невядома, чаго ён ўзнікае. І, не выключана, нас таксама гэтая трасца хопіць. Але падрыхтоўка да "свету" прайшла без форс-мажораў - беларусы едуць у Пецярбург дакладна ведаючы, як гуляць, каб чапляць амэрыканцаў, фінаў ды іншых. А калі і прызабудуць, Льюіс, які ўмее быць сіберным, нагадае. У рэшце "Дэтройт", дзе працаваў Дэйв, неяк прымудраўся браць Кубак Стэнлі два гады запар...

Другое месца ў "Еўравыкліку". Вынікі спарынгаў - паказчык неадназначны. Але і пакідаць іх без увагі недарэчы. Нягледзячы на рознасць спаборнікаў, з якімі сустракаліся каманды ў рамках "Чэленджа", другое месца не можа не грэць душу. На благі канец, гэта проста станоўчыя эмоцыі, якія ніколі не будуць лішнімі.

Натуральна, нескладана заўважыць, што ў спараных таварыскіх гульнях беларусы другія матчы праводзілі лепш за першыя (за выняткам рыжскіх). Тым, хто хоча знайсці тут закаключку, прапануем зірнуць на сітуацыю з такога боку: каманда кіраваная. Трэнеру стае аднаго вечара, каб унесці карэктывы і на наступны дзень перамагчы. Давайце ўявім, што ў Пецярбургу, а потым і ў Маскве усе праўкі Льюіса мецьмуць поспех...

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках