16 красавiка 2024, aўторак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марголін: Сямашкаў аптымізм радуе, але падстаў для яго няма

10
Марголін: Сямашкаў аптымізм радуе, але падстаў для яго няма
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Віцэ-прэм'ер Сямашка разлічвае, што Беларусь выйдзе на дадатныя паказчыкі ў прамысловай вытворчасці да канца гэтага года.

На думку эканаміста Льва Марголіна, прагноз віцэ-прэм'ера гучыць занадта аптымістычна, каб быць праўдай.

«Вельмі радуе аптымізм віцэ-прэм'ера, - сказаў у інтэрв'ю сайту ucpb.org Леў Марголін. - Ён у нас ветэран палітыкі, бачыў розныя сітуацыі і таму, напэўна, мае нейкія падставы, заяўляючы пра тое, што да канца года беларуская прамысловасць выйдзе на дадатныя вынікі. Але пры гэтым трэба не забываць, што ў 2015 годзе вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілася больш чым на 6% у параўнанні з 2014-м. А ў першым квартале 2016 года падзенне склала 4,3% у дачыненні да першага кварталу 2015 года. Таму патрэбны ўжо дастаткова вялікі рост, каб кампенсаваць гэтае падзенне. Такога росту не абяцае нават Сямашка. Больш за тое, такога росту не абяцае і Лукашэнка. І нават да канца пяцігодкі рост 10% з улікам гэтых падзенняў будзе больш сціплы. Хоць і 10% за пяць гадоў - гэта вельмі мала.

Разам з тым падстаў для аптымізму недастаткова яшчэ і таму, што нафта даражэць пакуль не мерыцца, санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі таксама касаваць ніхто не ладзіцца. А гэта галоўныя рухавікі беларускай эканомікі і, перш за ўсё, беларускай прамысловасці. Разлічваць на нейкія сур'ёзныя інвестыцыі таксама не выпадае. Больш за тое, тая досыць цвёрдая грашова-фінансавая палітыка, якую сёння праводзяць урад і Нацыянальны банк, хоць і вядзе да некаторага часовага ўмацавання беларускага рубля, не дазваляе нават фінансаваць прамысловую вытворчасць тым звыклым метадам інфляцыйнага напампоўвання грошай, якім карысталася беларуская ўлада апошнія 20 гадоў .

Таму аптымізм, вядома, радуе, але падстаў для яго пакуль не прадбачыцца».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках