20 красавiка 2024, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партнёры Чыжа ў ЕЗ сыходзяць «у цень»

3
Партнёры Чыжа ў ЕЗ сыходзяць «у цень»
ЮРЫЙ ЧЫЖ

Даўгаўпілская кампанія сям'і беларускага бізнэсоўцы Аляксея Алексіна Mamas D паводле вынікаў мінулага года апынулася па-за спісу мясцовага топ-501.

У базе звестак Lursoft фігуруе магчымая прычына - «падача гадавой справаздачы не зарэгістраваная». Цягам 2012-2014 гадоў кампанія ўваходзіла ў лік найбуйнейшых бізнэсаў Латвіі, паведамляе Ежедневник.

Фактычным саўладальнікам Mamas D Аляксей Алексін, які заняў дзевятае месца ў спісе 200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі-2016, стаў у 2008 годзе. Тады яго сумесны бізнэс з Юрыем Чыжом «Неанафта» ўвайшоў у склад акцыянераў двух Даўгаўпілскіх кампаній - Mamas D і Latgales Alus D. Першая займалася вытворчасцю біяпаліва, што супадала з экспансіяй холдынгу «Трайпл» на рынку Украіны, а другой належала нерухомасць былога аднайменнага піваварнага завода.

Пасля «разводу» з Юрыем Чыжом, аформленага ў 2012 годзе, латвійскія актывы засталіся ў сям'і Алексіных. У тым жа годзе Mamas D і Latgales Alus D былі перарэгістраваны на жонку і сына - Ірыну і Дзмітрыя Алексіных.

У 2012 годзе, атрымаўшы фінансаванне Еўрапейскага сельскагаспадарчага фонду развіцця сельскіх тэрыторый, Аляксей Алексін інвеставаў у адраджэнне вытворчасці соладу і піва на заводзе Latgales Alus D у Даўгаўпілсе. У канцы 2013 года ён пачаў пастаўляць прадукцыю ў Беларусь і Расею. У 2015 годзе бізнэсоўцы атрымаў фінансаванне латвійскай дзяржаўнай Службы падтрымкі вёскі, сродкі якой накіраваў на стварэнне ў Латвіі аквакультурнай вытворчасці.

Mamas D у 2012 годзе па абароту ўвайшла ў топ-50 найбуйнейшых кампаній краіны, заняўшы 43 месца. У 2013 годзе кампанія была 152-й, у 2014 - 105-й. Абарот ў 2014 годзе ў кампаніі Алексіных быў звыш 55 млн еўраў, а прыбытак - за 1,6 млн еўраў.

Як сведчаць звесткі апублікаваныя ў топ-501 Crediweb.lv, парог уваходу ў рэйтынг паводле вынікаў 2015 года знізіўся да крыху больш за 6 млн еўраў, тады як паводле вынікаў 2014 года ён складаў 14,7 млн еўраў.

З кампаній, створаных з удзелам беларускага капіталу, у топ-501 увайшла дачка дыстрыбутарскага холдынгу Сяргея Касцевіча Asbis LV. Прадавец IT-гаджэтаў і камплектацыі заняў 360 месца з гадавым абаротам 7,6 млн еўраў.

Што тычыцца лідараў латвійскай эканомікі, то імі паводле вынікаў 2015 года сталі кампаніі LDZ Cargo, Sadales Tikls, Moller Baltic Import, Rigas Siltums і Lattelecom.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што Алексін мог быць арыштаваны ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках