25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стабільныя» рэжымы разбураюцца вельмі хутка

79
«Стабільныя» рэжымы разбураюцца вельмі хутка

Беларускія ўлады сутыкнуліся з новымі выклікамі.

- Мы сапраўды ганарымся тым, што Беларусь у цяперашняй трывожнай абстаноўцы па праве лічыцца кутком стабільнасці, - заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 траўня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. - У гэтым вялікая заслуга людзей у пагонах, якія забяспечваюць правапарадак і спакой у грамадстве, ахоўваюць межы дзяржавы, супрацьстаяць злачыннасці, абараняючы жыццё і ўласнасць грамадзян.

Пра тое, як доўга можа захоўвацца перыяд «стабільнасці», і што яму можа пагражаць, Заўтра тваёй краіны запыталася экспэртаў.

Стабільнасць - гэта адзін з беларускіх міфаў

- Па-першае, я б выказаў сумнеў, што наша краіна - гэта куток стабільнасці, - кажа палітолаг Валер Карбалевіч. - Хіба можна называць стабільнай краіну, у якой кошты мяняюцца кожны тыдзень? Дзе рост інфляцыі запланаваны 12% у год, а абменны курс рубля цягам месяца змяняецца на 10% то ў адзін, то ў другі бок. Гэта адзін з беларускіх міфаў, які сядзіць у галовах людзей і які з'яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды, ідэалагічнага канструкту.

На думку экспэрта, стабільная тая краіна, у якой кошты і абменны курс нацыянальнай валюты стабільныя гадамі.

- Нашу стабільнасць я б хутчэй назваў элементам застою, калі краіна перастала развівацца, - адзначае Валерый Карбалевіч.

Галоўным выклікам для «выспы стабільнасці» палітолаг уважае крызіс сацыяльнай мадэлі, які становіцца ўсё больш відавочным.

Карбалевіч нагадвае, што многія вонкава стабільныя рэжымы ў свой час бурыліся досыць хутка. Часам гэта адбывалася праз нязначныя на першы погляд прычыны.

- Царскі рэжым у Расеі быў стабільны. Але здарылася неспадзяванае: снегам занесла чыгуначныя шляхі і ў Пецярбург не змаглі своечасова даставіць прадукты харчавання. У горадзе пачаліся бунты праз недахоп хлеба, і праз два тыдні рэжым упаў, - кажа Валерый Карбалевіч. - Або возьмем стварэнне незалежнага прафсаюзу на Гданьскай суднаверфі, якое прывяло да таго, што праз паўтара года ў гэтым прафсаюзе была большасць палякаў.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках