20 красавiка 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў спалохаўся «ўкраінскага сцэнару» і саступіў мітынгоўцам

19
Назарбаеў спалохаўся «ўкраінскага сцэнару» і саступіў мітынгоўцам
ФОТа: REMARKA.KZ

У шэрагу буйных гарадоў Казахстана апошнія дні прайшлі стыхійныя выступы грамадзян.

Кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў пасля выхаду на вуліцы сотняў мітынгоўцаў, нязгодных з ходам зямельнай рэформы, наклаў мараторый на папраўкі ў зямельны кодэкс, але паабяцаў жорсткі адпор паўтору «ўкраінскага сцэнару», паведамляе мясцовае выданне Informburo.kz.

«Цяпер не час нам ліберальнічаць, нам трэба краіну захаваць. Цяпер час няпросты, казахстанцы не жадаюць украінскіх падзей у Казахстане, я гэта ведаю. Няхай усе чуюць. А хто гэта хоча сюды прынесці - мы прымем самыя жорсткія захады. Каб ведалі і не казалі, што я не папярэджваў», - заявіў Назарбаеў падчас нарады.

Ён заклікаў грамадзян адмовіцца ад мітынгаў, бо гэта «пытанне выжывальнасці нацыі».

«Свет нас чакаць не будзе. Пакуль мы нагаворымся, пакуль мы намітунгуемся - свет сыдзе наперад, і мы бясконца будзем заставацца ў хвасце», - заявіў нязменны прэзідэнт Казахстана.

У шэрагу буйных гарадоў краіны апошнія дні прайшлі стыхійныя выступы грамадзян, незадаволеных зямельнымі папраўкамі і падзеннем даходаў з прычыны зніжэння коштаў нафты. Аднак нават такія нешматлікія пратэсты - вялікая рэдкасць у Казахстане, якім 75-гадовы Назарбаеў кіруе ўжо 25 гадоў.

У Кіеве ў 2013 годзе вулічныя пратэсты перараслі ў рэвалюцыю (Еўрамайдан), якая зрынула прарасейскага прэзідэнта Віктара Януковіча.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках