24 красавiка 2024, Серада, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Хай улады не думаюць, што мы будзем маўчаць

3
Генадзь Фядыніч: Хай улады не думаюць, што мы будзем маўчаць
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Міліцыя пачала складаць пратаколы на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з несправядліва звольненым рабочым са Слоніма.

У Горадні складзены пратакол на прадстаўніка Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Васіля Корабава, які нібыта браў удзел у акцыі ў падтрымку звольненага са Слонімскай камвольным фабрыкі сябра іх прафсаюза Міхаіла Сошкі.

Са слоў Корабава, да яго ў кватэру прыйшоў міліцыянт і ўручыў пратакол для азнаямлення, а потым папрасіў падпісаць. У пратаколе Корабаў прачытаў, 31 сакавіка браў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў Менску побач з будынкам адміністрацыі камвольным фабрыкі, паведамляе «Радыё Свабода».

- Я адмовіўся падпісваць пратакол, бо там нават не былі названыя сведкі, а папросту запісана, што я ўдзельнічаў. Так можна напісаць на кожнага і падсунуць падпісаць такі пратакол.

Лідар Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч заявіў, што такія пратаколы складзеныя таксама на сябраў прафсаюза з Берасця, Менска, Бабруйска і Баранавіч, і ўсіх чакаюць суды.

- Улада проста процідзейнічае нашай прафсаюзнай дзейнасці. Мы прыехалі ў Слонім абараняць правы нашага калегі, якога незаконна звольнілі з працы. Атрымліваецца, што ўлада можа парушаць правы рабочых, а мы абараняцца не можам. Для гэтага выкарыстоўвалі міліцыянтаў, якія нават не прыйшлі пад будынак фабрыкі, хоць іх РАУС недалёка знаходзіцца, не пагаварылі з намі, а папросту панапісалі пратаколаў нават без сведак. Відавочна, што дадзены папросту загад зверху, каб ніякім чынам ніхто не мог выказаць ніякага пратэсту. Але так справа не пойдзе, таму што мы збіраемся арганізаваць пратэст і на міжнародным узроўні ў абарону працоўных у Беларусі. Хай не думаюць, што будзем маўчаць, - заявіў прафсаюзны лідар.

Міхаіл Сошка адпрацаваў на Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыцы 30 гадоў. Апошнія некалькі гадоў ён выйшаў з афіцыйнага прафсаюзу і стаў сябрам прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці, і пачаў займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Сошка, са слоў актывістаў, як прафсаюзны дзеяч неаднаразова заступаўся за правы іншых рабочых на прадпрыемстве. Як сябра прафсаюза РЭП разам з іншымі актывістамі з Беларусі наведваў Швецыю на запрашэнне калег з прафсаюза IF Metall. Па вяртанні ў Слонім хацеў падзяліцца досведам з рабочымі камвольнай фабрыкі, за што атрымаў спагнанне.

Апошні дзень працы Сошкі сябры прафсаюза РЭП з розных гарадоў Беларусі прыехалі ў Слонім і правялі побач з будынкам адміністрацыі фабрыкі акцыю. Некаторыя трымалі ў руках плакат: «Рукі прэч ад Міхаіла Сошкі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках