29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Бюджэт Расеі застанецца дэфіцытным да 2020 года

2
Bloomberg: Бюджэт Расеі застанецца дэфіцытным да 2020 года

Такі прагноз далі большасць аналітыкаў, апытаных агенцтваў.

Да 2020 года Расея не зможа пераадолець дэфіцыт федэральнага бюджэту. Такі прагноз далі 23 з 28 аналітыкаў, апытаных агенцтвам Bloomberg, піша meduza.io.

Пры гэтым чацвёра экспэртаў выказала здагадку, што расейскі бюджэт стане бездэфіцытным толькі пасля 2025 года.

Улады РФ плануюць збалансаваць бюджэт да 2019 года за кошт падаткова-бюджэтных мер. Аднак аналітыкі, апытаныя Bloomberg, ставяць пад сумнеў іх эфектыўнасць.

Найбольш дзейснай мерай для пераадолення дэфіцыту бюджэту, уважае большасць апытаных агенцтвам экспэртаў, было б правядзенне структурных рэформаў эканомікі. Іншымі фактарамі аналітыкі назвалі паляпшэнне стасункаў РФ з Захадам і зняцце санкцый.

Ва ўмовах працяглага бюджэтнага дэфіцыту, беспрэцэдэнтнага за 16 гадоў знаходжання Пуціна ва ўладзе, ураду давядзецца дзейнічаць асцярожна, каб пазбегнуць перарасходу сродкаў ва ўмовах нізкіх коштаў нафты.

Дэфіцыт бюджэту РФ у 2015 годзе склаў 2,4 адсоткі УБП. Бюджэт на 2016 год, у які закладзена сярэднегадавы кошт нафты Urals 50 даляраў за барэль, прадугледжвае дэфіцыт да трох адсоткаў УБП. За першыя чатыры месяцы 2016 года сярэдні кошт Urals склаў 33,93 даляра за барэль.

Мінэканамразвіцця чакае аднаўлення росту УБП, які панізіўся паводле вынікаў 2015 года на 3,7 адсоткі, ужо ў 2017 годзе пры ўмове сярэднегадавых коштаў нафты 45 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках