16 красавiка 2024, aўторак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам з пагрозай загадалі пафарбаваць аконныя рамы ў белы колер

42

Жыхарам дамоў на Партызанскім праспекце камунальнікі загадалі пафарбаваць белай фарбай рамы, прыстрашыўшы пакараць неслухаў.

Як правіла, вясновы Менск поўнасцю мяняецца да 9 траўня. Навесці абсалютны парадак на Партызанскім праспекце наважылі супрацоўнікі ЖЭУ №1 Заводскага раёна: на пад'ездах менчукоў з'явіліся аб'явы, якія змяшчаюць цалкам лагічныя патрабаванні, але гараджан збянтэжыла фармулёўка, якая нясе ў сабе пагрозу, піша onliner.by.

«Згодна з п.11.6 правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрыманне жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаным Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2013/05/21 №399, вам неабходна прывесці ў належны тэхнічны стан аконныя і балконныя рамы, а менавіта афарбаваць іх у белы колер у тэрмін да 9 траўня 2016 года. У выпадку невыканання вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам", - павучальна заканчвае сваё пасланне адміністрацыя КУП «ЖЭУ №1 Заводскага раёна».

Зашыфраваны пункт 11.6, згаданы ў абвесцы, не што іншае, як «падтрыманне архітэктурнага аблічча шматкватэрнага дома ў адпаведнасці з патрабаваннямі праектнай дакументацыі». Самі аўтары «камунальнага ліста» не бачаць у ім нічога крамольнага.

- Такія абвесткі - стандартная практыка, нічога новага, - растлумачылі ў ЖЭУ. - Што тычыцца адказнасці ў выпадку невыканання, то прадугледжана, па-мойму, ад 2 да 15 базавых велічынь. Усё сур'ёзна - з архітэктурнымі патрабаваннямі трэба лічыцца, асабліва калі вокны выходзяць на цэнтральныя вуліцы, на Партызанскі праспект. Вядома, калі белыя рамы новыя або выглядаюць добра, то фарбаваць іх не трэба. Але ж і абвестка датычыцца ў асноўным тых, хто ўсталяваў рамы іншага колеру і не ўзгадніў гэта з архітэктарам. Ведаю выпадак, калі арандатару кватэры былі зялёныя рамы, але ў яго меўся дазвол ад архітэктара і ўсё было нармальна, ніхто яго не прымушаў нешта перарабляць. А вось калі колер іншы і дакументаў на дазвол няма, давядзецца фарбаваць у белы. Бо ідзе падрыхтоўка да 9 траўня, у горадзе ствараецца святочная атмасфера, то і пра аблічча дамоў трэба думаць. Пакуль гаворка ідзе пра дамы, вокны якіх выходзяць на Партызанскі праспект.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках