Пасля дэнамінацыі беларусы не змогуць разлічвацца купюрамі 200 і 500 рублёў
43- 6.05.2016, 15:37
- 25,034
Банкі будуць выдаваць гэтыя купюры толькі на патрабаванне.
Буйныя купюры, эквівалентныя 100 і 250 далярам, у першыя дні пасля дэнамінацыі беларусы атрымаць не змогуць. Як заявіў рэгулятар, іх банкі будуць выдаваць на патрабаванне, паведамляе onliner.by. Пры гэтым гаворкі аб канфіскацыі з абарачэння або спынення іх выпуску, як гэта зрабілі ў ЕЗ, не ідзе.
- Еўразвяз спыніў выпуск банкнот 500 еўраў праз боязь, што пры дапамозе іх можа весціся незаконная дзейнасць. Што будзе з купюрай 500 рублёў? І ці ёсць сэнс выпускаць у абарачэнне такі вялікі намінал? - задалі пытанне кіраўніку Нацбанку журналісты.
- Што тычыцца ЕЗ, то там не ўсё так адназначна. Напрыклад, у Нямеччыне людзі ўжо абураныя гэтым крокам, бо палічылі гэты захад парушэннем іх свабоды, - адзначыў Павел Калавур.
- У першыя часы атрымаць гэтую купюру ў банках, абменных пунктах і банкаматах будзе нельга, - адзначыў намеснік старшыні ўправы Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрый Лапко. - Банкі іх будуць выдаваць на запыт.
Як растлумачыў намеснік старшыні, кліенты змогуць патрабаваць гэтыя купюры ў банкаў, і ўжо на запыт рэгулятар зможа пастаўляць гэтыя банкноты.