18 красавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бранску да Дня Перамогі вывесілі патрыятычны плакат з амерыканскім знішчальнікам

18

На банэры красуецца надпіс «Радзіма заўсёды мае рацыю» і намаляваны амерыканскі знішчальнік McDonnell Douglas F-15 Eagle.

Жыхар расейскага горада Бранска выклаў на сваім YouTube-канале відэа з незвычайным святочным плакатам, размешчаным напярэдадні Дня Перамогі.

На банэры красуецца надпіс «Радзіма заўсёды мае рацыю» і намаляваны амерыканскі знішчальнік McDonnell Douglas F-15 Eagle, прызначаны для панавання ў паветры.

Малюнак амерыканскага самалёта з патрыятычным лозунгам з'явіўся ў самым цэнтры горада на доме з адрасам: праспект Леніна, дом 1 і выходзіць на плошчу Партызанаў. Паводле сцвярджэння аўтара роліка, гэтым плакатам прадстаўнікі партыі «Радзіма» павіншавалі з Днём Перамогі землякоў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Знішчальнікі F-15 з моманту ўваходу ў строй ў 1976 годзе выдатна паказалі сябе ў баях, збіўшы прыблізна 100 самалётаў і верталётаў праціўніка, сярод якіх шмат савецкіх машын. Пры гэтым ніводзін F-15 Eagle не быў збіты, паведамляе tut.by.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках