25 красавiка 2024, Чацвер, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў распавёў, як выжыць прадпрыемствам

60
Кабякоў распавёў, як выжыць прадпрыемствам
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA

Прэм'ер запатрабаваў ад прадпрыемстваў знізіць затраты на вытворчасць пры «захаванні якасці прадукцыі».

Пра гэта прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў 6 траўня ў Менску на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі ўрада ў галіне якасці, паведамляе БелаПАН.

Выступаючы перад лаўрэатамі прэміі, прэм'ер-міністр нагадаў, што ў прынятым у лютым 2016 года ўказе №78 выкладзеныя сістэмныя захады, накіраваныя на «павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі краіны», у тым ліку за кошт «зніжэння сабекошту прадукцыі».

«Пры гэтым зніжэнне сабекошту не павінна адбіцца на яе якасці. Кіраўнікі арганізацый павінны накіраваць усе намаганні на выкананне палажэнняў гэтага дакумента, каб забяспечыць стабільную і бясстратную працу. У існых эканамічных варунках для большасці прадпрыемстваў зніжэнне выдаткаў пры захаванні якасці прадукцыі становіцца пытаннем выжывання. Тым не менш, шэраг сур'ёзных мерапрыемстваў у гэтым кірунку праводзяць такія прадпрыемствы, як, да прыкладу, Гарадзенскі мясакамбінат. Там назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння выдаткаў і павышэння прадукцыйнасці працы пры высокай якасці прадукцыі», - растлумачыў ён.

Сярод іншых найважнейшых задач для прадпрыемстваў прэм'ер-міністр назваў «мадэрнізацыю» і тэхнічнае пераабсталяванне вытворчасцяў, зніжэнне энэргаёмістасці і правядзенне мерапрыемстваў у энэргазберажэнні.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках