20 красавiка 2024, Субота, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Расея – лідар у рэйтынгу «сваяцкага капіталізму»

2
The Economist: Расея – лідар у рэйтынгу «сваяцкага капіталізму»
ФОТА: РІА Новости

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася залежнасць бізнэсу ад сувязяў у дзяржаўных структурах.

Расея заняла першае месца ў рэйтынгу «сваяцкага капіталізму», які штогод складаецца брытанскім часопісам The Economist. У першую пяцёрку новага пераліку, апублікаванага на сайце выдання ў чацвер, 5 траўня, акрамя РФ увайшлі Малайзія, Філіпіны, Сінгапур ды Украіна. Менш за ўсё «сваяцкі капіталізм» развіты ў Нямеччыне, за якой ідуць Польшча, Паўднёвая Карэя, Японія і Францыя, паведамляе «Нямецкая хваля».

Пры складанні рэйтынгу The Economist бярэ пад увагу залежнасць бізнэсоўцаў ад іхніх асабістых сувязяў у дзяржаўных структурах. Выданне вызначае дзесяць галін эканомікі, якія мацней за ўсё могуць залежаць ад дзяржавы, і вылічвае, якую частку даходаў атрымалі ў гэтых галінах найбагацейшыя людзі са спісу Forbes. Затым сукупны даход найбагацейшых людзей кожнай краіны падаюць у прапорцыі да УБП гэтай краіны.

У Расеі гэты паказчык склаў 18%, на Украіне - 6,7%, у Нямеччыне - 0,2%. The Economist аналізаваў сітуацыю з «сваяцкім капіталізмам» у 22 краінах.

З 2004 да 2014 года сукупнае багацце мільярдэраў, якія атрымліваюць даходы ў «сваяцкіх» галінах, вырасла на 385 адсоткаў - да 3 трлн даляраў, адзначае выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках