20 красавiка 2024, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мусульманін Садык Хан - лідар на выбарах мэра Лондана

22

На выбарах мэра Лондана пасля падліку 98,7% галасоў наперадзе кандыдат ад лейбарыстаў Садык Хан, якога падтрымалі 44% выбарцаў.

Ягоны найбліжэйшы спаборнік Зак Голдсміт пакуль набірае 35% галасоў. Улічваючы, што большасць галасоў ужо падлічаная, гэтая прапорцыя наўрад зменіцца, паведамляе расейская служба ВВС.

Садык Хан - мусульманін, імігрант з Пакістана, адзін з васьмі дзяцей шлюбнай пары, якая прыехала ў Брытанію ў 60-х гадах мінулага стагоддзя.

Ягоны асноўны спаборнік ад кансэрватараў - выпускнік Ітана, сын мільярдэра Зак Голдсміт.

Садык Хан з жонкай
ФОТА: REUTERS

На пасаду мэра Лондана балатаваліся яшчэ дзесяць чалавек, але ніякіх спадзяванняў на тое, каб пазмагацца з Ханам і Голдсмітам, у іх не было.

Мэр Лондана - пасада, заснаваная ў 2000 годзе ўрадам Тоні Блэра. Ён аднавіў інстытут Рады вялікага Лондана, які быў скасаваны Маргарэт Тэтчэр.

Мэр абіраецца тэрмінам на чатыры гады, прычым абірацца можа столькі разоў, колькі захоча.

Садык Хан у выпадку перамогі стане першым мусульманінам на пасадзе мэра сталіцы краіны ЕЗ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках