23 красавiка 2024, aўторак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы кіроўца на расейскіх нумарах насмерць збіў жанчыну

12
У Воршы кіроўца на расейскіх нумарах насмерць збіў жанчыну

Пасля здарэння вінаваты з'ехаў у бок мяжы, але яго перахапілі.

Учора ўвечары ў Воршы загінула жанчына 1930 года нараджэння. Яе збіў аўтамабіль Land Rover, які рухаўся па двары заднім ходам. Пасля таго, што здарылася кіроўца з'ехаў з месца здарэння. У вобласці быў абвешчаны план «Перахоп», уцекача затрымалі. На аўтамабілі былі ўсталяваныя расейскія рэгістрацыйныя знакі, паведамляе onliner.by.

- ДТЗ здарылася а 18:00 у двары дома нумар 4 у завулку Дзяржынскім у Воршы, - паведамілі ва Упраўленні ДАІ МУС. - Кіроўца аўтамабіля Land Rover Discovery, рухаючыся заднім ходам, учыніў наезд на жанчыну 1930 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.

А кіроўца з месца здарэння ўцёк. У шасці раёнах Віцебскай вобласці быў уведзены план «Перахоп», які прынёс вынікі. Кіроўцу затрымалі ў горадзе Дуброўна, непадалёк ад Воршы. На аўтамабілі, дарэчы, устаноўленыя расейскія нумары. Затрыманаму 35 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках