20 красавiка 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз навальніцы без электрычнасці засталіся 13 раёнаў Менскай вобласці

1
Праз навальніцы без электрычнасці засталіся 13 раёнаў Менскай вобласці

Непагадзь абрынулася на сталічны рэгіён увечары 17 чэрвеня, хоць там і не здарылася такіх бураў, як у заходніх абласцях.

Паводле інфармацыі прэс-службы Менскага абласнога ўпраўлення МНС, аварыі ў энэргасістэмах здарыліся ў Барысаўскім, Вілейскім, Дзяржынскім, Капыльскім, Лагойскім, Менскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім раёнах. Электразабеспячэнне было парушанае ў 281 населеным пункце.

Паводле стану на 6.00 суботы без святла заставаліся 108 населеных пунктаў Менскай вобласці.

Напярэдадні ў Беларусь з Польшчы прыйшлі моцныя буры з навальніцамі. У Гародні падняўся такі моцны вецер, што за лічаныя хвіліны пераламаў ледзь не палову дрэваў у цэнтры горада. Ураган «загасіў» вечны агонь і нахіліў касцельныя вежы з крыжам.

У Брэсце бура была слабейшай, хоць у выніку разгулу стыхіі таксама былі паваленыя дрэвы і памятыя аўто.

Бліжэй да ночы навальнічны фронт перамясціўся ў Менскую вобласць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках