24 красавiка 2024, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку на заводзе «Палімір» грымнуў выбух

44

(Абноўлена) Выбухная хваля дайшла нават да адпачывальнікаў на возеры Люхава і дамоў на вуліцах Слабадская і Блахіна.

На прадпрыемстве «Палімір» у Наваполацку адбылося ўзгаранне на газаразмеркавальнай устаноўцы ў цэху №104. Пра гэта tut.by паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

ФОТА: VK.COM/POLOTSKPEOPLE

«Цяпер адбываецца факельнае гарэнне, працуюць падраздзяленні МНС. Пацярпелых няма», - распавялі ў МНС.

У сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што супрацоўнікаў заводу эвакуявалі, а мясцовым жыхарам прапануюць зачыніць вокны.

Ратавальнікі падкрэсліваюць - небяспекі для жыхароў Наваполацка праз здарэнне на заводзе няма.

ФОТА: VK.COM/POLOTSKPEOPLE

Пазней з'явілася інфармацыя, што на «Паліміры» грымнуў выбух. Як адзначаюць карыстальнікі сацыяльных сетак, выбухная хваля дайшла нават да адпачывальнікаў на возеры Люхава і дамоў на вуліцах Слабадская і Блахіна.

Як паведамілі ximik.info ў дзяжурнай частцы МНС, выбух адбыўся ў цэху №104 у выніку разгерметызацыі вядучага трубаправода этэн-этыленавай фракцыі ў рэактар гідрання.

Паводле інфармацыі БелаПАН, паведамленне пра здарэнне паступіла а 13:12. Адбывалася факельнае гарэнне, вышыня полымя складала амаль чатыры метры на этажэрцы газаразмеркавання вышынёй 30 метраў корпуса №305 цэха №104. Пажар быў лакалізаваны а 14:22.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках