24 красавiка 2024, Серада, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэюць алкаголь і цыгарэты?

10
У Беларусі падаражэюць алкаголь і цыгарэты?
ФОТА: РІА Новости

У краінах ЕАЭС будуць выраўноўваць акцызы на тытунь і алкаголь.

Краіны-чальцы ЕАЭС мерацца выраўнаваць акцызы на тытунь і алкаголь на працягу 5 гадоў, ад планаў гарманізацыі акцызаў ЕЭК не адмаўляецца. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме паведаміў старшыня Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян.

Згодна з існымі дамоўленасцямі, гарманізацыя ставак акцызаў на тытунь і алкаголь павінна быць праведзеная паэтапна да 2020 года. Пры гэтым краінамі будзе ўзгодненаz дынаміка росту, у тым ліку нулявога росту або зніжэння, ставак акцызаў у кожнай краіне.

«Сёння для нас галоўная задача ў тым, каб мы прыйшлі да агульных акцызаў... Трэба падцягвацца. І мы цяпер плануем, каб на працягу 5 гадоў... пакрысе мы будзем імкнуцца да таго, каб выраўнаваць акцызы», - сказаў Саркісян, падкрэсліўшы, што гаворка пра зніжэнне Расеяй ставак акцызаў не ідзе.

Ён растлумачыў, што ў варунках адзінага рынку і мытнай прасторы вялікая розніца ў акцызах прычыняецца да прытоку кантрабанднай прадукцыі на рынкі з больш высокімі таксамі - у гэтым выпадку на расейскі.

Болей трэба казаць пра тое, што акцызы павінны расці хутчэй у іншых краінах - чальцах ЕАЭС. Аднак, прызнае Саркісян, дамагчыся гэтага няпроста.

«Існуе вельмі шмат пытанняў, якія мы павінны развязаць, - кажа старшыня ЕЭК. - Узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця нашых краін розны, а акцызы непасрэдна ўплываюць на кошт, і нашы рынкі і спажыўцы адразу рэагуюць на павышэнне коштаў. Таму ўвесь наш урад вельмі адчувальны да гэтага пытання, і таму мы павінны знайсці тут залаты баланс».

Калегія ЕЭК ўхваліла праекты пагадненняў аб гарманізацыі ставак акцызаў на алкаголь і тытунь для дзяржаў ЕАЭС, куды ўваходзяць Расея, Арменія, Беларусь, Казахстан і Кіргізія. Аднак самі стаўкі і розніцу паміж акцызамі краін ЕАЭС Калегія так і не зацвердзіла. Чарговая спроба уніфікаваць таксы акцызаў была зробленая 31 траўня на пасяджэнні Найвышэйшай рады Еўразійскага эканамічнага саюза ў Астане, аднак віцэ-прэм'еры дзяржаў той раз так і не прыйшлі да пэўных дамоўленасцяў.

Праектамі пагаднення прапаноўвалася ўвесці ў 2016 годзе стаўку на тытунь 22 еўры за 1 тысячу штук, у 2020 годзе - 32 еўры за 1 тысячу штук. Пры гэтым для Арменіі, Кіргізіі і Беларусі меркавалася адхіленне ад ставак на 10-55% у розных выпадках. Для Расеі і Казахстана дапускалася адхіленне на 10-30%. Пры разліку ўжываўся сярэднегадавы курс еўра да адпаведнай нацыянальнай валюты кожнай з дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕАЭС.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках