28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае атручванне ў Ізмаіле: 336 чалавек звярнуліся да медыкаў

3
Масавае атручванне ў Ізмаіле: 336 чалавек звярнуліся да медыкаў

Праз масавае атручванне па медыцынскую дапамогу ў Ізмаіле звярнулася 336 чалавек, з 222 былі шпіталізаваныя.

Пра гэта паведаміў спікер Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сітуацыях у Адэскай вобласці Андрэй Мельнік, інфармуе тэлеканал "112 Украіна".

Паводле стану на ўчорашні вечар да медыкаў звярнуліся 336 чалавек, з іх 225 дзяцей. "На стацыянарным лячэнні, на сённяшнюю раніцу, знаходзіцца 222 чалавекі, з іх 172 дзіцяці", - паведаміў ён.

Нагадаем, мэр горада Андрэй Абрамчанка паведаміў, што ў горадзе ўведзенае надзвычайнае становішча. У суботу быў праведзены абыход падворкаў у прыватным сектары, што дазволіла своечасова выявіць некаторую колькасць маючых патрэбу ў дапамозе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках