29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі патанулі 11 дзяцей у час турпаходу

56
У Расеі патанулі 11 дзяцей у час турпаходу

Надзвычайнае здарэнне адбылося на возеры ў Карэліі.

На возеры Сямозера ў Карэліі загінулі 12 чалавек. Пра гэта заявіў прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле ягоных словаў, сярод загінулых – 11 дзяцей і адзін дарослы, інструктар паходу.

Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкула «аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і пацягнулі з неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асобаў» (ч. 3 арт. 238 КК РФ). Адзін з інструктараў летніка затрыманы.

«Паводле папярэдніх звестак, 18 чэрвеня ўдзельнікі дзіцячага аздараўленчага летніка “Парк-Гатэль Сямозера” на лодках патрапілі ў шторм на вадаёме. На трох плаўсродках знаходзілася 47 дзяцей і 4 дарослыя інструктары. Падчас вандравання па возеры лодкі перакуліліся і патанулі, у выніку 11 дзяцей і 1 інструктар загінулі», – сказаў Маркін.

Пяцёра дзяцей, якія пацярпелі на Сямозеры, шпіталізаваныя ў лякарні Карэліі, паведаміў у нядзелю афіцыйны прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя РФ Алег Салагай.

«Усе атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Прычыны шпіталізацыі – пераахалоджванне, няцяжкія траўмы, стрэс», – сказаў ён.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках