17 красавiка 2024, Серада, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адкрывае свой рынак для польскіх яблыкаў

14
Кітай адкрывае свой рынак для польскіх яблыкаў

Польскія вытворцы прадуктаў харчавання змогуць экспартаваць свае тавары ў Кітай.

У Варшаве ў панядзелак, 20 чэрвеня быў падпісаны польска-кітайскі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сфэры здароўя жывёлы, раслін і харчовай бяспекі. Гэта рамачнае пагадненне, якое рэгулюе ветэрынарныя і фітасанітарныя патрабаванні на экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай, перадае «Радыё Польшча».

Мемарандум падпісалі польская і кітайская дэлегацыі ў памяшканні Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы.

«Сённяшняе пагадненне - гэта вялікі крок да далейшага развіцця польска-кітайскіх стасункаў у сфэры сельскай гаспадаркі», - сказаў Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель.

У сваю чаргу, міністр Галоўнага агенцтва нагляду за якасцю, інспекцыі і каранціну Кітайскай Народнай Рэспублікі Жы Шупінг заявіў, што падпісанне мемарандуму азначае, што Кітай «адчыняе дзверы» для экспарту польскай сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку і польскіх яблыкаў.

«Усё астатняе залежыць толькі ад польскіх вытворцаў», - дадаў Жы Шупінг.

Польшча з'яўляецца найвялікшым вытворцам яблыкаў. Апошнія гады ў краіне збіралі штогод больш за 3 млн тон. У 2015 годзе за мяжой было прададзена блізу 900 тысяч тон садавіны. Самы вялікі экспарт быў зафіксаваны ў 2013 годзе і склаў больш за 1,2 млн тон.

Польскія вытворцы спадзяюцца, што ў Кітай будзе экспартавацца штогод мінімум 100 тысяч тон яблыкаў. Гэта складзе 3-4% польскай яблычнай прадукцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках