18 красавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія ІП прыпыняць працу праз загубу калегі

65
Гомельскія ІП прыпыняць працу праз загубу калегі
ФОТА: SVABODA.ORG

ІП з Гомеля Таццяна Дупанава выкінулася з 8-га паверха праз ціску з боку падатковай і ОБЭПа.

55-гадовая гомельская прадпрымальніца выкінулася з 8-га паверха шматкватэрнага дома на вуліцы Менскай. Пра абставіны трагічнага здарэння распавёў лідар прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Анатоль Шумчанка апублікаваў паведамленне, з якога вынікае, што падштурхнуць да самагубства 55-гадовую Таццяну Дупанаву маглі выпадкі пераследу з боку падатковай і эканамічнай міліцыі.

Некалькі дзён таму аўтамабіль прадпрымальніцы спынілі для праверкі інспектары ДАІ, якія выклікалі прадстаўнікоў аддзела барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.

Высветлілася, што ў накладной не была пазначаная дата разгрузкі тавару. У выніку тавар быў канфіскаваны, а на жанчыну склалі пратакол. Пахаванне Таццяны Дупанавой адбудзецца 22 чэрвеня. На знак жалобы калегі плануюць спыніць працу з 11.30 да 12.00, перадае «Радыё Рацыя».

Нагадаем, што 55-гадовая Таццяна Дупанава загінула, выскачыўшы з акна шматпавярховага будынка за дзень да суда.

Старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка заявіў, што яе маглі давесці да самагубства. «Заўтра павінен быў адбыцца суд. У яе ўсе думкі былі толькі пра гэта. Казала, што вельмі баіцца таго, што з ёй зробяць, вельмі накруціла сябе. Казала, што з ёй вельмі нахабна размаўлялі ў падатковай: гаварылі, што дадуць ёй тое і тое... Усе ведалі, што была нармальным чалавекам, сумленным, заўсёды старалася нічога не парушаць. Яе давялі усімі гэтымі праверкамі, аблавамі. Гэта на сто адсоткаў», - мяркуе Шумчанка.

У той час, які быў прызначаны для пасяджэння паводле справы Дупанавай, сяброўкі прадпрымальніцы збіраюцца прынесці вянкі да будынка суда.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках