25 красавiка 2024, Чацвер, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ананіч: Выданне кніг Алексіевіч у Беларусі не актуальнае

41
Ананіч: Выданне кніг Алексіевіч у Беларусі не актуальнае
Лілія Ананіч
ФОТА: БЕЛТА

Пра гэта міністр інфармацыі заявіла ў кулуарах «усебеларускага народнага сходу».

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч у кулуарах «усебеларускага народнага сходу» адказала на пытанне, калі беларускія выдавецтвы пачнуць выдаваць кнігі Святланы Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Не думаю, што гэтае пытанне актуальнае ў святле нацыянальнага кнігавыдання. Беларуская кніга годна прадэманстраваная ў свеце. Ёсць у нас і творы Алексіевіч. Калі такое жаданне ў беларускіх выдавецтваў будзе - бо не міністэрства выдае кнігі, а выдавецтва - то безумоўна гэтыя кнігі будуць выдавацца. Але каб не было магчымасці пачытаць кнігі Алексіевіч, я такога не ведаю. Сёння гэтыя кнігі шырока прадстаўленыя ў продажы ў Беларусі», - сказала Ананіч.

- Але гэта расейскае выдавецтва?

- Што вы хочаце спытаць у міністра інфармацыі? Будуць выдавацца? Будуць. Яны і цяпер выдаюцца. Тут у складзе дэлегацыі ёсць таксама выдаўцы. Спытаеце канкрэтна іх пра выдавецкія планы. Я мяркую, што сёння нацыянальнае кнігавыданне, асабліва кнігі, якія выдаюцца з дзяржаўнай падтрымкай, адлюстроўваюць увесь спектр нацыянальнага кнігавыдання кніг. Найлепшыя кнігі, якія выходзяць у выдавецтвах, гэта кнігі, якія прадстаўляюць нашу краіну - Беларусь.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках