19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сур'ёзная аварыя на трасе М1: мікрааўтобус рэзнуўся ў грузавік дарожнай службы

1

Кіроўца мікрааўтобуса загінуў на месцы.

Сёння ўранку на трасе М1 (Берасце - Менск - мяжа Расеі) у аварыі загінуў чалавек, кіроўца мікрааўтобуса, які перавозіў чыпсы. Ён рэзнуўся ў аўтамабіль дарожнай службы. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся на бок. Пашкоджанні выявіліся вельмі сур'ёзнымі, на месца выклікалі работнікаў МНС.

Наступствы сутыкнення бачыў карыстальнік форуму onliner.by з нікам vicЪ.

- Мікрааўтобус уляцеў у дарожнік вельмі моцна. Папярэдне - з цяжкімі наступствамі. Раніца, 10:30, траса Менск - Берасце, 10 км да Кобрына, - распавёў ён.

Кіраўніца прэс-службы ДАІ Берасцейскай вобласці Наталля Сахарчук пацвердзіла карэспандэнту факт ДТЗ.

- Аварыя адбылася ў Кобрынскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса рухаўся трасай М1 і пры перабудаванні здзейсніў сутыкненне з грузавіком дарожнай службы, - распавяла прадстаўніца ДАІ.

Супрацоўнікам МНС давялося здабываць цела загінулага кіроўцы з пацярпелага аўто пры дапамозе адмысловай прылады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках