18 красавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы звярнуліся да «хуралу»: Асабіста мы не давяраем уладам

12
Беларусы звярнуліся да «хуралу»: Асабіста мы не давяраем уладам
ФОТА: БЕЛТА

Прыйшоў час перайсці ад паслухмянага ўзняцця рук на «ўсебеларускім сходзе» да ўзняцця рэальных праблем на гэтым форуме.

«Прыйшоў час перайсці ад паслухмянага ўзняцця рук на «ўсебеларускім сходзе» да ўзняцця рэальных праблем на гэтым форуме», - звяртаюцца да ўдзельнікаў праўладнага мерапрыемствы 559 грамадзян Беларусі.

Зварот ініцыявалі людзі, якія ўважаюць, што іх грамадзянскія правы парушаныя. Яны называюць праблемы, якія, на іх думку, найбольш хвалююць усё беларускае грамадства. У тым ліку гэта ўразлівасць грамадзян перад свавольствам чыноўнікаў, немагчымасць у незалежным судзе абараніць свае правы, парушэнні несумленных супрацоўнікаў міліцыі, следства і пракуратуры. Таксама падпісчыкі падтрымалі крытычныя высновы аўтараў звароту што да эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне, паведамляе «Радыё Свабода».

«Усе мы бачым, што краіна ад пяцігодкі да пяцігодкі прыйшла ў заняпад, народ галее і памірае, бо якасная медыцына недаступная, а лекі дарагія; заробкаў і пенсій стае толькі на выжыванне, таму што кватэрныя выплаты і кошты на прадукты растуць шалёнымі тэмпамі; вяршэнства закона цалкам адсутнічае. Аднак «слугі народа» на гэтым фоне становяцца толькі багацейшымі, здаравейшымі і больш ўпэўнена павучаюць народ, як яму жыць і колькі пар абутку насіць…», - сказана ў звароце да «Усебеларускага сходу».

Адзін з аўтараў звароту - мянчанка Людміла Кучура, якая больш за 10 гадоў дамагаецца перагляду справы свайго мужа, якога суд прысудзіў за забойства. Пасля марных скаргаў у суды і зваротаў да чыноўнікаў Людміла Качура вырашыла напрамую звярнуцца да ўдзельнікаў «усебеларускага сходу». Жанчына спадзяецца, што будзе пачутая, хоць пакуль яе зваротамі дзяржаўныя мэдыі не зацікавіліся. Акрамя крытычных заўваг на адрас уладаў Людміла Кучура прапанавала шэраг крокаў для рэфармавання законаў і ўладнай структуры.

«Першае, у Беларусі абавязкова трэба прызначыць упаўнаважанага ў правах чалавека, як яго называюць яшчэ - омбудсмэна. Гэты інстытут нам вельмі патрэбны, калі дзяржава сапраўды клапоціцца аб нашых правах, як яна заяўляе. Вось няхай удзельнікі сходу гэта будуць абмяркоўваць і выкажуць сваю пазіцыю. Нават у Расеі ёсць омбудсмэн, а на яе прыклад у нас любяць спасылацца.

Яшчэ мы прапануем стварыць незалежную камісію для перагляду спрэчных на нашу думку крымінальных і іншых спраў і абмеркаваць працу судоў, пракуратуры, МУС, Следчага камітэта, адміністрацыі Лукашэнкі за мінулыя 5 гадоў. На наш погляд гэтую працу варта прызнаць нездавальняючай. І нарэшце мы патрабуем скараціць заробкі і пенсіі чыноўнікам, а павысіць рабочым, сялянам і служачым. Цікава, а што на гэта скажа «сход»?», - сказала Людміла Кучура.

Подпісы пад зваротам да «Усебеларускага сходу» сабраны на 38 лістах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках