19 красавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы заявілі аб новай сустрэчы «нармандскай чацвёркі» з удзелам ЗША

У Парыжы заявілі аб новай сустрэчы «нармандскай чацвёркі» з удзелам ЗША

Пашыраная сустрэча з удзелам ЗША адбудзецца ў ліпені.

Афіцыйны Парыж заявіў пра магчымасць правядзення ўжо ў ліпені новай сустрэчы лідэраў краін «нармандскай чацвёркі», прычым з удзелам ЗША, паведамляе ТАСС.

«Правядзенне новай сустрэчы ў «нармандскім фармаце», як паведаміў на пасяджэнні савета міністраў прэзідэнт Франсуа Аланд, прадугледжана на ліпень месяц», - сказаў афіцыйны прадстаўнік урада Францыі Стэфан Ле Фоль.

Ён паведаміў, што ў саміце могуць узяць удзел і ЗША. «У сустрэчы возьмуць удзел Францыя, Расея, Украіна, Нямеччына і ЗША», - сказаў афіцыйны прадстаўнік.

Ле Фоль адзначыў, што, «кажучы аб ўкраінскім пытанні, прэзідэнт Францыі канстатаваў, што ў гэтай сферы ўдалося дасягнуць пэўнага прагрэсу».

У аўторак, пасля перамоваў у Парыжы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, Франсуа Аланд даў зразумець, што сустрэча «нармандскай чацвёркі» можа адбыцца ў выпадку гатоўнасці Расеі. «Я і Парашэнка, і Ангела Мэркель гатовыя да таго і ставім у вядомасць, што калі будзе гатовы Уладзімір Пуцін, то мы рыхтуем новую сустрэчу «нармандскага фармату», - сказаў прэзідэнт Францыі.

У сваю чаргу Парашэнка сказаў, што ва Украіны ёсць прапановы што да пытанняў магчымага саміту. «Гэта абмеркаванне крытэрыяў бяспекі і ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЭ на Данбасе», - сказаў ён. Парашэнка дадаў, што павінны таксама абмяркоўвацца абмен палоннымі і «фармаванне дарожнай карты са зваротам асаблівай увагі на пытанні паслядоўнасці і пытанні гарантый выканання ўзятых на сябе абавязанняў у менскім працэсе».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках