29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар заявіў, што яго пачынаюць «нахіляць» праз БелАЭС

40
Дыктатар заявіў, што яго пачынаюць «нахіляць» праз БелАЭС

Пры гэтым Лукашэнка паабяцаў не «ўстаць на калені».

«Пабудаваўшы атамную станцыю, мы робім вялікі скачок наперад і, натуральна, мы будзем больш канкурэнтаздольнымі, таму нас пачынаюць сёння нахіляць. Народ павінен гэта ведаць. Мы гэта ведаем і на калені не станем», - заявіў Лукашэнка, выступаючы на пятым «ўсебеларускім народным сходзе», паведамляе «Інтэрфакс».

Пры гэтым дыктатар падкрэсліў, што «мы пабудуем тое, што мы намецілі».

Лукашэнка заявіў, што «трэба рыхтаваць эканоміку і людзей да таго, што ў нас будзе шмат электраэнэргіі, але нічога не будзе лішняга - па-гаспадарску разбярэмся».

Як паведамлялася, Літва з'яўляецца самым заўзятым крытыкам БелАЭС, якая будуецца.

У траўні парламент Літвы прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў літоўскі ўрад не дапусціць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Акрамя таго, літоўскі Сейм выступіў супраць пастаўкі вырабленай на БелАЭС электраэнэргіі ў Літву.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках