20 красавiка 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сімвал беларуска-лужкоўскай дружбы - банкрут

6
Сімвал беларуска-лужкоўскай дружбы - банкрут
Юрый Лужкоў
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Суд задаволіў заяву «Маскоўскай інвестыцыйнай будаўнічай кампаніі» пра ўласную эканамічную неплацежаздольнасць.

Заяву аб уласнай эканамічнай неплацежаздольнасці ў Эканамічны суд Менска накіравала «Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія" - адзін з сімвалаў цесных кантактаў экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова з беларускім кіраўніцтвам, піша «Ежедневник».

Амбіцыйны дэвелапер, заснавальнікам якога стаў Урад Масквы, выйшаў на беларускі рынак у 2006 годзе. МІСК стау ўпаўнаважанай кампаніяй урада Масквы ў рэалізацыі двух інвестыцыйных праектаў у Менску - будаўніцтва жылых кварталаў агульнай плошчай звыш 2 млн кв. метраў. Адзін з іх - гэта квартал «Маскоўскі» ў выглядзе некалькіх хмарачосаў на пр. Газеты «Праўда», другі (так і застаўся на паперы пагаднення) - жылы квартал у «Лябяжым».

Пасля адстаўкі Юрыя Лужкова ўрад Масквы выйшаў з праекту, у яго некаторы час спрабавалі інвеставаць расейскія прыватныя інвестары.

Як сказана ў судовых дакументах, суд задаволіў заяву МІСК і ўвёў на прадпрыемстве ахоўны перыяд. Ён будзе дзейнічаць да канца лістапада гэтага года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках