24 красавiка 2024, Серада, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва патрабуе спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС да правядзення стрэс-тэстаў

3
Літва патрабуе спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС да правядзення стрэс-тэстаў
ФОТА: TUT.BY

Літва прапануе Беларусі спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы датуль, пакуль не будуць праведзеныя стрэс-тэсты МААЭ.

Пра гэта заявіў у сераду пасля сустрэчы з беларускімі прадстаўнікамі дырэктар дэпартамента літоўскага міністэрства навакольнага асяроддзя Віталіюс Аўгліс, паведамляе ru.DELFI.lt.

"Мы папрасілі, каб беларуская старана магла даць дадатковую інфармацыю як дадатак да дакументацыі аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе. (...) Мы таксама папрасілі як мага хутчэй правесці місію МААЭ для ацэнкі пляцовак, як мага хутчэй правесці стрэс-тэсты паводле зразумелай метадалогіі, больш празрыстасці, каб беларускія калегі запрасілі літоўскіх экспэртаў для ўдзелу ў місіі МААЭ і стрэс-тэстах", - заявіў Віталіюс Аўгліс.

"Мы пакуль не атрымалі ніякага сур'ёзнага адказу. Пакуль адказу няма, мы прапанавалі беларускай старане спыніць будаўніцтва да правядзення стрэс-тэстаў і даследчых работ місіі МААЭ. (...) Мы разумеем, што гэта цяжкае пытанне, мы спадзяемся, што беларуская старана прыслухаецца да нашых патрабаванняў", - дадаў Аўгліс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках