25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: «Тэатр» Лукашэнкі дашчэнту прагарэў

41
Мікалай Статкевіч: «Тэатр» Лукашэнкі дашчэнту прагарэў
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Беларускі рэжым у нявыкрутцы.

Такім чынам адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч пракаментаваў «усебеларускі народны сход», што адбыўся ўчора ў Менску

«Як быццам бы ў нашай эканоміцы ўсё нармальна і сіпатаму заняцца ўжо няма чым. Таму і гуляецца ў нейкія «народныя сходы».

Але краіна ў нявыкрутцы, простым грамадзянам жыць усё цяжэй. А гэты зноў збірае сваіх халуёў і гаворыць пра прыкметныя толькі яму адному поспехі. Мімаволі ў галаву прыходзіць выраз: «На сцэне паджылы Атэла дрыготкімі рукамі звыкла дадушваў Дэздэмону».

Найманая публіка можа колькі хочаш біць у ладкі. Але нават да яе ўжо дайшло - тэатр гэтага «артыста» дашчэнту прагарэў», - напісаў Статкевіч у Фэйсбуку.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках