29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Камісія не будзе паказваць назіральнікам кожны бюлетэнь

48
Ярмошына: Камісія не будзе паказваць назіральнікам кожны бюлетэнь
Лідзія Ярмошына

А ўсталяванне празрыстых скрыняў на участкаў для галасавання кіраўніца ЦВК уважае «надуманай тэмай».

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына плануе пасля «парламенцкіх выбараў» падаць Лукашэнку прапановы аб зменах у выбарчае заканадаўства. Пра гэта яна паведаміла журналістам 23 чэрвеня ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

На пытанне, ці будуць бюлетэні пры падліку галасоў паказваць назіральнікам, Ярмошына адказала:

«Камісіі не будуць падлічваць, паказваючы кожны бюлетэнь. Для гэтага трэба ўносіць змены ў закон. Таму што працэдура падліку прапісаная там».

Пры гэтым кіраўніца ЦВК дадала, што рэкамендацыю дазволіць назіральнікам кантраляваць падлік галасоў, што вынесла БДІПЧ АБСЕ, камісіі выконваюць.

«Пасля выбараў я буду выходзіць з прапановай да Лукашэнкі. Якія яшчэ прапановы ўносіць, я пакуль не ведаю, - сказала Ярмошына. - Неяк працэдура будзе мяняцца. Аднак усе пастановы аб унясенні змяненняў у закон развязваюцца кансэнсусам на нарадзе ў Лукашэнкі. Таму гэта ўсё - плод кампрамісу. Я пакуль ні пра што не буду казаць. Пра гэта рана гаварыць».

Не з’явяцца ў Беларусі і празрыстыя скрыні для бюлетэняў. Кіраўніца ЦВК лічыць, што гэта «такая надуманая тэма, што пра яе няма чаго нават казаць».

«Надуманая таму, што яна нідзе нічога не вызначае і даверу да выбараў не нараджае. Псіхалагічна - можа быць. На нейкую хвіліну, на гадзіну - не больш за тое. Самае галоўнае вызначае падлік галасоў», - сказала Ярмошына.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках