25 красавiка 2024, Чацвер, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакуцін: Не магу сказаць, што Чыж быў калі-небудзь маім калегам

25
Шакуцін: Не магу сказаць, што Чыж быў калі-небудзь маім калегам
Аляксандр Шакуцін
ФОТА: ONLINER.BY

Адзін з самых блізкіх да Лукашэнкі бізнэсоўцаў рэзка раскрытыкаваў свайго былога суседа па Драздах - Юрыя Чыжа.

Аляксандр Шакуцін, кіраўнік рады дырэктараў ААТ «Амкадор», адзін з самых блізкіх да ўлады бізнэсоўцаў і нумар 5 у рэйтынгу ў кулуарах «усебеларускага нацыянальнага сходу» распавёў журналістам аб прынцыпах свайго бізнэсу і пракаментаваў справу Юрыя Чыжа.

«Радыё Свабода» папрасіла Шакуціна пракаментаваць рацыянальнасць правядзення такога маштабнага мерапрыемства ў варунках крызісу, які прызнае нават урад.

«Вы пераацэньваеце ўкладанні, зробленыя ў гэты форум, - адказвае бізнэсрвец. - У перыяд крызісу якраз і павінны збірацца ўсе людзі, неабыякавыя да таго, што адбываецца ў эканоміцы свету. І прымаць пастановы, якія спрыяюць вывядзенню эканомікі з гэтага крызісу. Гэта вельмі важнае мерапрыемства. Вы яшчэ павінны ўлічваць псіхалагічны момант, бо ў кожнага ўдзельніка і, напэўна, у народа, з'яўляецца другое дыханне. Мы пачынаем шукаць новыя шляхі развязання тых пытанняў складаных, якія ёсць у эканоміцы, шукаем разам і нарэшце знаходзім».

Аляксандр Шакуцін мяркуе, што праграма сходаў «цалкам выконваецца», а правал выканання эканамічных паказчыкаў, прынятых на папярэднім сходзе, называе «невялікімі разыходжаннямі»:

«Сёння крызіс не ў беларускай эканоміцы, а гэта глабальны крызіс у сусветнай эканоміцы. Я толькі прыехаў з Італіі, практычна палова вытворчасці ўжо працуе на 50 адсоткаў. У гэтай складанай сітуацыі трэба шукаць альтэрнатыўныя сродкі дапамогі».

Сітуацыя, у якой буйныя бізнэсоўцы адзін за адным трапляюць за краты, Шакуціна не палохае. У размове адчуваецца, што сімпатыі паміж Юрыем Чыжом, які за чатыры гады з першага месца ў рэйтынгу апусціўся на 12-ае, і Аляксандр Шакуцін, чые пазіцыі прасунуліся не так прыкметна (з 2 пазіцыі да 5-ай), няма. Бізнэсовец кажа, што пра справу Чыжа ведае «больш, чым хто», але падрабязнасці паведамляць адмаўляецца:

«Не магу сказаць, што Чыж быў калі-небудзь маім калегам. Мы заўсёды па-рознаму разумелі як вядзенне, так і пабудова бізнэсу. Мы ніколі не былі людзьмі, якія падзялялі філасофію вядзення бізнэсу. Ягоная філасофія дыяметральна адрозніваецца ад таго, што я раблю ў бізнэсе».

«Я ведаю, як працуюць мае структуры ў бізнэсе, ведаю, як працаваў Чыж. Нам, вядома, няма чаго баяцца. Першыя праверкі, якія прыйшлі - яны прыйшлі не да Чыжа, а ў нашы структуры. І калі пераканаліся праваахоўныя органы, што мы будуем бізнэс на сумленнай і канкурэнтнай аснове - мы сёння заробленыя сродкі не выводзім за мяжу і ўкладваем у развіццё ўласнай эканомікі і бізнэсу, - праблемы былі знятыя. Я гэтыя праверкі прайшоў», - прадаўжае Аляксандр Шакуцін.

Ён кажа, што супраць яго было шмат «заказных» праверак, пра якія ён нават публічна распавядаў, называючы імёны. «Мы прайшлі праверак больш, чым было ў Чыжа, у 10-15 раз, па-за ўсякім сумневам», - адзначае ён. Але стварэнне «цывілізаванага бізнэсу» здымае ўсе пытанні праваахоўных органаў.

Пра затрыманне Юрыя Чыжа стала вядома 11 сакавіка 2016 года. Пазней КДБ паведаміў, што Чыж абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства паводле артыкула 243 КК ч.2 (ухіленне ад падаткаў і збораў у асабліва значнай суме).

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках