28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэальны набор дэлегата «хуралу»: дываны, шкарпэткі, тэлевізар

6
Ідэальны набор дэлегата «хуралу»: дываны, шкарпэткі, тэлевізар

Чаму дэлегатам "ўсебеларускага сходу" падарылі планшэты Samsung, калі трэба разгружаць свае склады.

Пра гэта піша блогер Віктар Малішэўскі, інфармуе charter97.org.

"Адно незразумела - чаму планшэты, да таго ж самсунг. Калі трэба разгружаць склады, да таго ж свае.

Але ж на ўсебеларускіх складах шмат усяго прыгожага, айчыннага.На кожнага б дэлегату Пятага Усебеларускага прыпала б:

- Дываноў - 32 квадратныя метры.

- Торбаў - 5 штук, рукавіц - 26 пар.

- Посуду сталовага з фарфору - 80 набораў.

- Панчох і шкарпэтак - 20,5 тысяч пар.

- Тэлевізараў - 7,5 штук.

- Пралак - 3,5 штукі.

2 трактары, 6 ровараў і грузавы аўтамабіль на трох дэлегатаў.

1,2 тоны шакаладу і паўтоны кілбасы, 80 кг хлеба

Адзін гарсэтны выраб, 205 пар гумовага абутку

... Ну, і 3,7 млрд рублёў пратэрмінаванай крэдытнай запазычанасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках