20 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД патрабуе пакараць закупнікоў планшэтаў для ўдзельнікаў «хуралу»

23
БХД патрабуе пакараць закупнікоў планшэтаў для ўдзельнікаў «хуралу»
ФОТА: АНДРЭЙ АЛЯКСАНДРАЎ

Кожнаму ўдзельніку «ўсебеларускага народнага сходу» падарылі планшэт, партфель і кнігу на агульную суму больш як 550 000 даляраў.

Кіраўнікі аргкамітэтаў для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і РГА «Хрысціянска-дэмакратычны рух» патрабуюць вызначыць асобаў, якімі былі арганізаваныя закупкі дарагіх планшэтаў для дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, і прыцягнуць іх да адказнасці.

Заяву падпісалі Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, Марына Хоміч, Вольга Кавалькова, Максім Гацак. Акрамя таго, яны патрабуюць узмацніць кантроль за выдаткоўваннем сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і накіроўваць іх на аб'екты і закупкі, якія маюць першараднае значэнне, а таксама зрабіць празрыстым працэс зацвярджэння і правядзення дзяржзакупак з інфармаваннем насельніцтва.

«У канцы мінулага года ўся краіна збірала грошы на будаўніцтва Беларускага дзіцячага хоспіса ў Бараўлянах, заканчэнне будаўніцтва якога было пад пагрозай праз нястачу фінансавання. У Беларусі шмат аб'ектаў і праектаў, якія праз адсутнасць грошай не былі ўведзеныя і выкананыя ў тэрмін: лякарні, паліклінікі, садкі, школы, не развязанае пытанне з пітной вадой у Менску. Аднак кожнаму ўдзельніку «ўсебеларускага народнага сходу» падарылі планшэт, партфель і кнігу на агульную суму больш як 550 000 даляраў. І гэта далёка не адзіныя выдаткі на арганізацыю гэтага мерапрыемства. Беларусь сёння знаходзіцца ў мацнейшым эканамічным крызісе, і такія выдаткі з бюджэту - гэта недазваляльная раскоша», - адзначыла лідарка ХДД Вольга Кавалькова.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках